Альгін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альгі́н (Алгін, Элькін, Аўгін, Яўгін, Вольгін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча. Жаночае імя — Альгіньня.
Паходжаньне
Гэлігін, Алькін, Алькен або Элкін (Heligin, Alkin[1], Alken[2], Elkin[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -алг- (-алк-, -гэлк-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Альгімонт; германскія імёны Algardus, Alcmunt) паходзіць ад гоцкага alhs 'бажніца', германскага helig 'сьвяты'[5]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Augino[6] (Auginus, Augenus[7]).
У запісах мэтрыкі папскай сэмінарыі ў Браўнсбэргу адзначаецца ў 1584 годзе швэд Olaus Alginus[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: in Olghenany (24 чэрвеня 1468 году)[9]; у Бряславли… земли пустовские… а Алгиновщину (26 кастрычніка 1514 году)[10]; на бояриню господарскую повету Витебъского, невестъку свою, Тишковую Богдановичъ Воишковича Олгинью… тая Ольгинья… тую Ольгинью (5 лютага 1539 году)[11]; челядь… Дорота, Олгинина дочка (28 ліпеня 1542 году)[12]; Алкгинишки сеножати (7 верасьня 1552 году)[13]; шляхтичовъ — панъ Станиславъ Волгиновичъ (1601 год)[14]; Olginiany (1744 год)[15].
Remove ads
Носьбіты
Элькіны (Elkin) — літоўскі шляхецкі род[16].
У 1600 годзе ўпамінаўся маёнтак Яўгіны каля Вялёны[17].
У акце Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Аўгінскае (Овкгинское) каля Пінску[18].
На 1904 год існавала вёска Алгінкі Карабанава Займішча ў Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[19].
У гістарычнай Прусіі існуе вёска Эльгнова, на гістарычнай Віленшчыне — Альгіняны, на гістарычнай Берасьцейшчыне — Пруска Валгінова.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads