Альгіняны

вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альгіня́ны[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Лошы. Уваходзяць у склад Гудагайскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзяцца за 12 км на паўночны ўсход ад Астраўцу, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай (лінія Маладэчна — Вільня), за 230 км ад Горадні.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Гэлігін або Алькін (Heligin, Alkin) — імя германскага паходжаньня[3][4].

Гісторыя

У XV стагодзьдзі маёнтак у Вялікім Княстве Літоўскім. У 1468 годзе ва ўладаньні ўдавы Юрыя Гаталтовіча Ганны і яе сына Юрыя Юр’евіча Гаталтовіча. У 1542 годзе ўласнасьць гаспадарскай баярыні Соф’і, удавы Пятра Кандратовіча. У 1558 годзе ўпамінаецца як сяло Альгінянскае ў складзе маёнтка Сьвіраны. У 1567 годзе ўпамінаецца ў перапісу войска літоўскага як шляхецкая ўласнасьць зямяніна Станіслава Гастамскага ў Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1591 годзе маёнтак ва ўладаньні Яна Войцехавіча Вялічкі.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795) у Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У XIX стагодзьдзі вёска, цэнтар маёнтку ў Віленскім павеце Віленскай губэрні. Паводле рэвізіі 1857 году ў вёсцы налічвалася 36 сялянскіх душ. У 1870 годзе маёнтак належаў памешчыку Будзьку. Вёска ўваходзіла ў Варнянскую воласьць. Цэнтар Альгінянскай сельскай грамады. У 1897 годзе 14 двароў, 108 жыхароў. На беразе ракі Лоша разьмяшчаўся аднайменны маёнтак (3 двары, 20 жыхароў), які належаў двараніну Ваньковічу. Непадалёку каля сажалкі знаходзіўся другі аднайменны маёнтак, 3 двары, 11 жыхароў. У пачатку XX стагодзьдзя ў Варнянскай воласьці. У 1905 годзе ў вёсцы 130 жыхароў, у суседнім маёнтку 14 жыхароў, уласнасьць памешчыка Будзькі.

З 1922 году ў складзе Польшчы. Зь лістапада 1939 году ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 году вёска ў Дравяніцкім сельсавеце Астравецкага раёну Вялейскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году акупаваны нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. З 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай вобласьці. З 20 студзеня 1960 году ў Гарадзенскай вобласьці, з 26 сьнежня 1962 году ў Ашмянскім, з 6 студзеня 1965 году ў Астравецкім раёнах, з 26 чэрвеня 1965 году ў Ізабелінскім с/с. У 1970 годзе 171 жыхар. З 27 студзеня 1987 году ў Астравецкім с/с. У 2004 годзе 37 гаспадарак, 96 жыхароў, у складзе СВК імя Гашкевіча, крама, базавая школа. 26 лютага 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Астравецкага ў склад Гудагайскага сельсавету[5].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 96 жыхароў
  • 2010 год — 78 жыхароў
  • 2014 год — 67 жыхароў, 35 двароў[1]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads