Аляксееўка (Брагінскі раён)

вёска ў Малажынскім сельсавеце Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксееўка (Брагінскі раён)
Remove ads

Аляксе́еўка[1] (да 1914 — Цюцькі́/Цюткі́) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Аляксееўка ўваходзіць у склад Малажынскага сельсавету. Насельніцтва 101 чал. (2021).

Хуткія факты

Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна і за 38 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі на лініі Каленкавічы — Гомель, за 129 км ад Гомелю, каля аўтадарогі Камарын — Брагін.

На поўдні ад вёскі сетка мэліярацыйных каналаў.

Remove ads

Гісторыя

Рэч Паспалітая

Thumb
Герб Карыбут князёў Вішнявецкіх

Ці не найраней хутар Цюцькі згаданы ў 1734 годзе, калі знаходзіўся ў заставе ў айцоў цыстэрцыянаў кімбараўскіх[2], хоць уладальнікам усяго Брагінскага маёнтку на той час быў ужо князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, бо з 1733 году пачаў звацца яшчэ і «графам на Брагіне»[3].

Thumb
Герб Равіч паноў Ракіцкіх

У 1754 годзе з 8 двароў (×6 — каля 48 жыхароў) брагінскай вёскі Цюткі айцоў цыстэрцыянаў выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замку) 1 злоты і 6 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 4 зл. і 24 гр.[4]. У тым жа 1754 г. Брагінскае графства была куплена ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францішкам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім (†1759).

Згодна зь перапісамі габрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў, у паселішчы Цюцькі, называным і хутарам, і вёскай, налічвалася адпаведна 5, 3 і 3 гаспадары — плацельшчыкі пагалоўшчыны, якія належалі да Брагінскага кагалу[5].

Расейская імпэрыя

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Цюцькі апынуліся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[6].

На 1909 год у вёсцы Цюцькі налічвалася 56 двароў з 396 жыхарамі[7].

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісанmня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Аляксееўка ў складзе Брагінскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[8].

У 1930 року савецкая ўлада арганізавала калгас «Аляксееўка», працавалі вятрак і кавальня.

З 10 ліпеня 1939 року цэнтар Крыўчанскага сельсавету Брагінскага раёну Палескай, з 8 студзеня 1954 року Гомельскай абласьцей.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1959—548 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004—108 двароў, 256 жыхароў.
  • 2021—101 жыхар[9]

Забудова

У вёсцы 108 жылых хат (2004). Плянаваньне складаецца з просталінейнай вуліцы, якую перасякае адна вуліца і прылягае іншая. Забудова драўлянымі хатамі.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads