Арабнікі

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ара́бнікі[3]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Пружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 2 км на поўнач ад Пружанаў, 14 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2012 год — 172 жыхары, 91 двор.

Хуткія факты
Remove ads

Этымалёгія назвы

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад слова «араб», бо паселішча было населенае татарамі (арабамі), якія здаўна пражывалі ў Вялікім Княстве Літоўскім[4].

Мінуўшчына

У 1563 року ў Чахецкім вайтоўстве Дабучынскага двару Кобрынскай эканоміі ВКЛ[5].

За расейскім часам — вёска ў Дабучынскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[6]. Паводле перапісу 1897 року 540 жыхароў, 87 двароў, хлебазапасная крама.

За польскім часам — у гміне Дабучын[7], а з 1926 року — у гміне Пружана Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[8]. У 1921 року — 408 жыхароў, 93 двары.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 540 жыхароў, 87 двароў
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 408 жыхароў, 93 двары; 1970 год — 832 жыхары (перапіс); 1999 год — 240 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 210 жыхароў, 110 двароў[9]; 2010 год — 184 жыхары; 2012 год — 172 жыхары, 91 двор[1]

Транспарт

Аўтамабільныя дарогі Н524 ПружаныКлепачыКотра і Н559 Арабнікі — Малыя Якавічы[10].

Крыніцы

Літаратура

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads