Бардзіла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бардзіла (Бартэль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Бардзіла, пазьней Бартэль (Bardilo, Bartel, Barzilo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бард- (-барт-) (імёны ліцьвінаў Бардзін, Барталт; германскія імёны Bardinus, Bartolt) паходзіць ад гоцкага *bards 'волат'[2] або ад стараверхненямецкага barta 'баявая сякера'[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Bartol[4]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Бартыла: Bartilo (1448 год)[5].
У Памор’і адзначалася прозьвішча Bartel[6].
У Прусіі бытавала прозьвішча Bartel[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: з Боръдиловичъ (15 сьнежня 1533 году)[8]; Borzylo Kossycz synmi Wasilem a Soboliem… Janko Barzilowic… Iwan Bordzilowic… a Iwanu Bordzilowicu… Iwan Bordzilow. <…> Piotrucz Borzilowic… Jakob, Stasz, Bordzilo a Andrzey Cziczieliowiczy (1558 год)[9]; Borziło Jowlasowicz (2 траўня 1558 году)[10]; Borzyło Daniłowicz… Borziło Daniłowicz (1561—1566 гады)[11]; Курило Борздиловичъ (1563 год)[12]; Chwietko Barthula (1563 год)[13]; Иванъ Борзиловичъ (1566 год)[14]; Trachim Bardziło, dziesiątnicy starostwa Uswiackiego (10 лютага 1714 году)[15]; Bardziłowicze… Bordziły (1744 год)[16]; Katarzyna Bartel (1832 год)[17]; Bartel Stefanija z Nowakowskich (15 студзеня 1895 году)[18].
Remove ads
Носьбіты
- Андрэй Бартэль — жыхар воласьці Беразьвечча (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1597 годзе[19]
- Трахім Бардзіла — дзясятнік Усьвяцкага староства, які ўпамінаецца ў 1714 годзе
- Андрэй Бартэль (Бортэль) — жыхар вёскі Будзішча (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1783 годзе[20]
У канцы XVIII ст. на гістарычнай Аршаншчыне адзначаўся шляхецкі род Бардзіловічаў[21].
Бартэлі — уніяты Голдаўскай парафіі[22].
Бартэль (Bartel) і Бартла (Bartlo) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[23].
На 1904 год існавала вёска Бартулева ў Бельскім павеце Смаленскай губэрні[24].
На 1910 год існаваў фальварак Бартулева ў Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні[25].
На гістарычнай Амсьціслаўшчыне існуе вёска Бардзілы, на гістарычнай Меншчыне — Бардзілаўка.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads