Бартаўт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бартаўт (Партаўт), Барталт (Бартальт, Бартальд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Бартальд, Бартальт або Бартаўт (Bartold, Bartolt[1], Bartout[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -бард- (-барт-) (імёны ліцьвінаў Бардзін, Бардзіла; германскія імёны Bardinus, Bardilo) паходзіць ад гоцкага *bards 'волат'[4] або ад стараверхненямецкага barta 'баявая сякера'[5], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[6]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Teutbard (Teut-bard)[7].
Адпаведнасьць імя Бартаўт германскаму імю Barttold сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[8].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Bartołt (Bartoldus[9]), якое разглядаецца як варыянт імя Bertołt[10].
Імя Барталт (Барталд) бытавала ў Прусіі (ваколіцы Мэмэлю): Hans und Bartoldt Hige… Bartolt Szreyp (1511—1520 гады)[11]. У 1631 і 1634 гадох у Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Casparus Bartoldi, Dantiscanus Borussus[12]. Імя Бартальд бытавала ў Лівоніі[13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: per nobilem Bartholdum, secretarium nobis sincere dilectum (22 верасьня 1421 году)[14]; Воитех Бортовтовичъ… Бортовътъ Кгедкговътовичъ[15] (1528 год); Григорей Станиславовичъ Бортовтовича (1567 год)[16]; quam etiam Nicolai Bartelt… Nicolao Bartelth… Bartolt… Bartholth (6 красавіка 1579 году)[17]; Ur. Jerzemu Bortowtowi, tow. chor. jw. wojewody wileńskiego, hetmana w. WKsL (12 сакавіка 1657 году, 11 і 18 сакавіка 1658 году)[18], Ur. Janowi Bortowtowi… towarzyszom chor. jw. wojewody wileńskiego, hetmana w. WKsL (18 сакавіка 1658 году)[19]; Carolus Bartolt (19 сакавіка 1740 году і 21 верасьня 1741 году)[20]; Carolus Bartold (14 чэрвеня 1742 году)[21]; r. p. Caroli Bartołtt (21 лістапада 1742 году)[22]; iegomością xiędzem Karolem Bartoldem (7 верасьня 1743 году)[23]; Marianna Bartawtowna (1714 год)[24]; Joanna Marianna Partowt (1784 год)[25].
Remove ads
Носьбіты
- Бартальд фон Остэн — шляхціч, які ў 1368 годзе разам з братамі Дабрагостам, Ульрыкам, Арнольдам і Гінрыкам атрымаў ад караля польскага Казімера Вялікага ў лен Рагозьна (цяпер у Велікапольскім ваяводзтве)[26]
- Бартальд — сакратар вялікага князя Вітаўта, які ўпамінаецца ў 1421 годзе
- Войцех Бартаўтавіч — эйшыскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Бартаўт Гедгоўтавіч — эйшыскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мікалай і Ян Нікелевічы Бартулты — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1592 годзе[27]
- Матэвуш Бартальт (Mateusz Bartolt) — электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Ляшчынскага ад Мазавецкага ваяводзтва Каралеўства Польскага[28]
- Караль Бартальт (Бартальд) — рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі
Гаўрылкевічы гербаў Буртаўт (або Бартаўт[29]) і Крыўда — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[30].
Бортаўты (Bortowt) гербу Кораб — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[31].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася ваколіца Бортаўты (Бортовты) у Лідзкім павеце[32].
У Эйшыскай воласьці існавалі вёскі 1-я і 2-я Бартаўты[33][34].
На гістарычнай Варміі існуе вёска Бартолты Вялікія.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads