Барда

мужчынскае асабовае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Барда, Барта — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Барда або Барта (Bardo, Barto) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бард- (-барт-) паходзіць ад гоцкага *bards 'волат'[2] або ад стараверхненямецкага barta 'баявая сякера'[3][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Бардзіла (Бартэль), Бардзін (Барцін), Бартаўт (Барталт, Бартальт, Бартальд). Адзначаліся германскія імёны Bardilo (Bartel), Bardinus, Bartolt (Bartold). Іменная аснова -барт- таксама магла ўтварыцца ад асновы -бэрт- (e > a)[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Bart, Barta, Bartołt (Bartoldus[6]), Abart, Albart, Libard (Libart), Lubard (Lubart), Zybart, а таксама гібрыднага германска-славянскага Suchobart[7].

У 1632 і 1635 гадох ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Gregorius Barth, Regiomontanus Borussus[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: пана Митька Бардича и пана Федора Бардича (21 верасьня 1474 году)[9]; Анъдрею Бардичу 10 копъ грошеи (28 кастрычніка 1488 году)[10]; люди нашы слонимцы… Микула Бардович (студзень 1498 году)[11]; што Бардичъ держитъ въ Котчищахъ (1498 год)[12]; Borthowicze (1510 год)[13]; людеи нашыхъ Слонимъцовъ… а Микулу Бардовича (4 чэрвеня 1511 году)[14]; Семенъ Барда (1528 год)[15]; Матеи Борътовичъ Щерги (1565 год)[16]; Авькгушътынъ Бартовичъ (1567 год)[17]; двор Богдана Барды (8 траўня 1579 году)[18]; Sienko Bardzicz… Owsiey Bardzicz (1638 год)[19]; Michał Bartowicz (1805 год)[20][b].

Remove ads

Носьбіты

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Борды (Борды) у Жамойцкім старостве, а таксама фальварак Борцішкі (Бортишки) у Віленскім ваяводзтве[36].

На 1904 год існавала вёска Бардзінск у Красьнянскім павеце, а таксама вёска Бардзіна ў Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[37].

На 1906 год існавалі вёскі Бардзіна і Бардаўка ў Невельскім павеце Віцебскай губэрні[38].

На 1910 год існаваў хутар Бардзін у Гомельскім павеце Магілёўскай губэрні[39].

На памежжы гістарычнай Упіччыны і Жамойцкага староства існуе вёска Бардышкі, на гістарычнай БерасьцейшчынеБардзёўка.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменных асноваў -барт- і -бар- зь летувіскай мовы bárti 'ганіць, лаяць, абражаць (кагосьці)'[4]
  2. Таксама:
    • Бардзейка (адзначалася старажытнае германскае імя *Bartiko[21], германскае імя Bartheke[22], Barteke[23]): terras desertas in districtu Moijschogolensi… vulgo nuncupatas Bordeijkowsczyzna (5 студзеня 1514 году)[24], люди в Новгородском повете… а Иванца Бордеиковича (8 лютага 1514 году)[25], у Памор’і адзначалася прозьвішча Barteick[26];
    • Бардун, Бартан (адзначалася германскае імя Bardon[27]): Elżbieta Bardun (1797 год)[28], Bartłomiej Bartanowicz (1798 год)[29];
    • Бардавін: люди наши слонимцы… Микула Бардовин (18 сакавіка 1501 году)[30];
    • Бартат (адзначалася германскае імя Bartet[31], Barthet[22], Bardet[32]): Бартат (Bartat) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[33];
    • Бартрам (адзначалася старажытнае германскае імя Bertram[34]): Бартрамы — літоўскі шляхецкі род[35]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads