Забегі

вёска ў Будслаўскім сельсавеце Мядзельскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Забе́гі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1868 годзе вёска Будслаўскай гміны Вялейскага павету Віленскай губэрні, 6 двароў, 48 жыхароў. У 1904 годзе ў вёсцы 103 жыхары.

У 1921 годзе вёска (19 двароў, 112 жыхароў) і фальварак (13 жыхароў) у складзе Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага паветаў Віленскага ваяводзтва, 20 двароў, 114 жыхароў.

З 12.10.1940 году ў Будслаўскім сельсавеце Крывіцкага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 23.05.1952 г. да 27.03.1959 г. у Вераб’ёўскім сельсавеце[2], з 20.01.1960 г. Менскай вобласьці, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне.

У 1950 годзе сяляне вёсак Баркоўшчына і Забегі аб’ядналіся ў калгас імя Кірава. З 1965 годзе вёска ў складзе саўгасу «Будслаўскі» (цэнтар — Будслаў), з 1991 году — калгасу «Будслаўскі».

Remove ads

Насельніцтва

  • 1960 год — 118 жыхары
  • 1997 год — 29 двароў, 51 жыхар
  • 2009 год — 28 чалавек[3]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads