Беняш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Беняш (Бенюш, Бенеш) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Бэнш (Bensch) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова бін- (бен-) (імёны ліцьвінаў Беніка, Бінель, Бімунт; германскія імёны Bennico, Benilo, Bemund) паходзіць ад стараверхненямецкага bina 'пчала'[2] або ёсьць скаротам асновы берн- (бірн-)[3].

Імёны Бенюш, Беніш і Бенаш гістарычна бытавалі ў Польшчы: Benas (1382 год), Benisch (1385, 1394, 1419 і 1467 гады), Benesch (1399 і 1430 гады), Benysch (1440 год), Byenyasch (1448, 1485 і 1497 гады), Benosch (1476 год), Byenasch (1499 год)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди в Новгородском повете двора нашого Мостовского… а Ромашка Бенюшевича (24 красавіка 1514 году)[5]; Петръ Бенюшовичъ (1528 год)[6]; боярынъ земли Жомойтъское, волости Ойракгольское… Беняшъ Янъкович (23 жніўня 1542 год)[7]; з наместником молявицкимъ и озерскимъ королевое ее милости Бенешомъ Млынскимъ (4 кастрычнікі 1546 году)[8]; пану Беняшу Воловичу — з Воложина (20 студзеня 1566 году)[9]; Беняшъ Ворошиловичъ (1567 год)[10]; Я Беняшъ… а я Иванъ… Ивановичи Грыньковичи Воловича… Беняшъ Воловичъ, рука властная (14 чэрвеня 1568 году)[11].

Remove ads

Носьбіты

Бенюшэвічы, Беняшы, Крыўцы-Беняшы і Гурлаўскія Беняшэвічы — літоўскія шляхецкія роды[13].

Беняш (Bieniasz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[14].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads