Беразьнякі (Менская вобласьць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беразьня́кі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, за 8 км на ўсход ад Мядзелу. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1886 год — зьяўляліся засьценкам у Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Засьценак налічваў 2 двары і 15 жыхароў.
- 1904 год — засьценак налічваў 24 жыхары.
- 1907 год — у складзе засьценку 3 двары, 37 жыхары.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Засьценак налічваў 6 двароў і 41 жыхара.
- 12 кастрычніка 1940 году засьценак увайшоў у склад Лук’янавіцкага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- З 16 ліпеня 1954 году і з 25 студзеня 1996 году знаходзілася ў складзе Мядзельскага сельсавету, з 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёну.
- З 1954 году вёска ўваходзіць у склад калгасу «Пераможца» з цэнтрам у вёсцы Лук’янавічы.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 2 жыхары
- 1999 год — 9 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 7 двароў, 10 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads