Боер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Боер, Бэер — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Беер або Боер (Beieri, Beier[1], Bojer[2], Boyer[3][4][5]) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова бой- (буй-, бэй-) (імёны ліцьвінаў Буйка, Бумонт, Буйвід; германскія імёны Buyke, Bumund, Boiorix) зьнітоўваецца з швэдзкім boja 'ланцуг, кайданы'[7], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) паходзіць ад гоцкага harjis[8], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[9], германскага heru 'меч'[10].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Bejer (Bajer)[11].

У 1621 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Martinus Beierus, Hohensteinensis Borussus, у 1623 годзе — Joachimus Beier, Tilsensis Borussus, у 1652 годзе — Martinus Bejerus, Teuto-Ilaviensis Borussus[12].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Boiarowicz (1671—1681 гады)[13]; Mała kamienica p. Pota, teraz Bejerowa wdowa mieszka, jedna (1690 год)[14]; Anna Bejerowa (14 чэрвеня 1792 году)[15]; Marianna Bojer (1819 год)[16].

Remove ads

Носьбіты

  • Ваўрынец Боер (Wawrzyniec Bojer) — швэд з Стакгольму, які ў 1580 годзе навучаўся ў Папскай сэмінарыі ў Вільні[17]
  • Браніслаў, Вацлаў, Ядвіга, Ігнаці, Рамуальд і Антоні Баяровічы (Bojarowicz) — уладальнікі гаспадарак у Віштоках каля Ашмянаў на 1933 год[18]

Бэеры (Bejer) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[19].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads