Бумонт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бумонт — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Боймунд, Боймунт, Буймонда, Бумунд або Бомунд (Boemund, Boiomunt[1], Boemonda[2], Bumundus[3], Bomund[4][5]) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова бой- (буй-, бэй-) (імёны ліцьвінаў Буйка, Боер, Буйвід; германскія імёны Buyke, Bojer, Boiorix) зьнітоўваецца з швэдзкім boja 'ланцуг, кайданы'[7], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[8] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[9].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[10] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Бумонъту у Новоселках пять чоловеков (1440—1492 гады)[12]; Бумонъту у Гомъи село его (7 лістапада 1442 году)[13]; nobilibusque… Joanne Bumontowicz (24 чэрвеня 1468 году)[14]; Мацко Бумонтович… сына своего Воины (4 лютага 1512 году)[15]; да Мацка Бумонта (каля 1516 году)[16]; Войно Бумонтовичъ (1517 год)[17]; Воин Бумонтович (1528 год)[18]; Война Бумонтовичъ (люты 1529 году)[19].
Remove ads
Носьбіты
- Бумонт — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
- Мацька Бумонтавіч — валынскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1512 годзе; меў сына Войну
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads