Буйвід

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Буйвід (Бувід), Бойвід (Бойвіт), Бейвід (Бевід) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Бой (Boje) і Від (Wid) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова бой- (буй-, бэй-) (імёны ліцьвінаў Буйка, Боер, Бумонт; германскія імёны Buyke, Bojer, Bumund) зьнітоўваецца з швэдзкім boja 'ланцуг, кайданы'[3], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4]. Такім парадкам, імя Буйвід азначае «ланцуг моцы»[5]. Адзначалася германскае імя Бувід (Bovidh[6], Bovid[7]).

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Буйвід утварылася ад складаньня германскіх імёнаў Beud і Wido[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Roiwide, houptman czu Kernow[9], Boywid, capitaneus in Kerna[10] (23 красавіка 1398 году); Борису Кинътовтовичу… Буивиду, Борисову брату (9 лістапада 1449 году)[11]; Bvyvid (Buywid; паміж 8 і 13 сакавіка 1462 году)[12]; Gynywilo Bvywidowycz (Gynywil Buywidowicz[13]; 30 чэрвеня 1471 году)[14]; Bwywyd Schedyborowycz (15 траўня 1489 году)[15]; Buiwid (10 ліпеня 1490 году)[16]; Станко Ожакович Буивид (1 сакавіка 1491 году)[17]; купил в бояр ошменских… землицу Буивидовщину (25 чэрвеня 1499 году)[18]; на бояръ господарьскихъ на Янушка а на Григорья Буйвидовичовъ (5 чэрвеня 1510 году)[19]; бояринъ господарьский Станько Буйвидовичь (14 лістапада 1519 году)[20]; nobiles… Georgius Buywydowycz (6 сьнежня 1522 году)[21]; Нарушъ Буивидовичъ[22], Янушко Буивидовичъ… Григореи Буивидовичъ… Юреи Буивидовичъ[23], Юреи Буивидовичъ[24], Юри Буивидовичъ[25], Павелъ Буивидовичъ… Воитъко Буивидовичъ[26], Лаврин Буивидовичъ[27], Юшко Буивидовичъ[28] (1528 год); села Бевидовичовъ… село Бойвидишки (1554 год)[29]; Размүсъ Павъловичъ Бувидовича (1565 год)[30]; Павелъ Буйвидъ съ повету Городенского[31], з ыменья своего з Бейвиды[32], Родъ Буйвидовъ[33], за затя своего Станислава Буйвидовича[34] (1567 год); Michaelis Buywid capitanei rositensis (1590 год)[35]; per Michaelem Boevid capitaneum Rositensem… Boevid… Boewid (1599 год)[36]; Joannes Buiwidowicz (1600 год)[37]; Christophorus Buywidowicz (1604 год)[38]; Władysław Buywid — skarbnik Miński (23 красавіка 1690 году)[39]; Ród Baywidów (1690 год)[40]; Petri Buywid (1711 год)[41]; Beywidzie… Boywidy… Buywidziszki (1744 год)[42]; Jan Buiwid (24 кастрычніка 1765 году)[43]; Jan Pojwidowicz (1782—1784 гады)[44]; Michał Boywid (9 лютага 1791 году)[45]; Julian Pójwidowicz[46], Jan Bojwit[47] (1798 год); Bujwid Michal (1879 год)[48].

Remove ads

Носьбіты

  • Буйвід ( па 1398) — літоўскі баярын, староста кернаўскі; пачынальнік роду Буйвідаў
  • Буйвід Гінтаўтавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца разам з братам Барысам у 1449 годзе
  • Станіслаў Янавіч Буйвідовіч — вількійскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1592 годзе[49]
  • Ян Буйвід — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік смаленскі ў 1793 годзе[50]

Буйвіды — парафіяне Катэдральнага касьцёла ў Менску на 1851—1857 гады[51].

Буйвідовічы (Bujwidowicz) — прыгонныя з ваколіцаў Ганусішкаў (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[52].

Бойвіды (Bojwid), Буйвіды (Bujwid) гербу Даленга і Буйвідовічы (Bujwidowicz) — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[53].

Буйвіды гербу Сьлепаўрон — літоўскі шляхецкі род[54].

Буйвід (Bujwid) і Буйвідовіч (Bujwidowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[55].

Бойвіт (Boywitt) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[56].

На 1909 год існаваў фальварак Буйвідаўшчына ў Менскім павеце Менскай губэрні[57].

На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Буйвіды.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads