Бой (імя)
мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бой (Бое), Буй — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Бой, Буй, Бое або Бэе (Boje[1], Boy[2], Búi[3], Boio[4], Beie) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова бой- (буй-, бэй-) зьнітоўваецца з швэдзкім boja 'ланцуг, кайданы'[6]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Буйка (Бойка, Бейка), Боер (Бэер), Бумонт. Адзначаліся германскія імёны Buyke (Boiko, Beiko), Boyer (Beieri), Bumund (Boemund).
Адзначалася гістарычнае бытаваньне ў Польшчы імёнаў Бой і Буй: Boy (1447 год), Buy (1427 год)[7].
У Прусіі бытавалі імёны: Boyke[a] (1419 год)[9], Boyune[10], Bukunt (таксама мясцовасьць Bokunthinen)[b][12], Boyate[9]. У 1602 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Matthias Boius, Regiomontanus Borussus, у 1621 годзе — Reinholdus Boie, Regiomontanus Borussus, у 1623 годзе — Fridericus Boie, Regiomontanus Borussus, у 1636 годзе — Joachimus Boye, Regiomontanus Borussus[13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: въ слугъ путных Бряславъского повету: въ Юркгеля и его братьи — Буевичов (27 студзеня 1530 году)[14]; бояр повету Пеняньского… Яна Буевича (6 кастрычніка 1546 году)[15]; межи болотомъ Боемъ… подле болота Боя… до болота Бое (1554 год)[16]; черезъ подданого лучайского Конъдрата Буя (18 студзеня 1566 году)[17]; Buiwicz (1802—1803 гады)[18][c].
Remove ads
Носьбіты
- Карын Бое (1900—1941) — швэдзкая пісьменьніца і паэтка
Заўвагі
- Адзначалася старажытнае германскае імя Boiko[8]
- Адзначалася германскае імя Boegunde[11]
- Таксама:
- Буйвіл, Бойвіл (адзначалася старажытнае германскае імя Bovila[19]): nobilibus… Miczko Byuwilewicz (23 чэрвеня 1495 году)[20], умоцованый князя Мазанковича Янъ Буйвило (7 чэрвеня 1596 году)[21], pan Buywił (3 лютага 1604 году)[22], Jan Buiwił (14 ліпеня 1606 году)[23], Buywił… Boiwił (1671—1681 гады)[24], Parafia Daugieliska… Bujwiliszki (1784 год)[25];
- Бувайн, Бувойнь (адзначалася старажытнае германскае імя Buvinus[19]): Jan Mikołajewicz Buwoyn na miejscu Mikołaja Buwoynia… Jan Buwoyn… Kazimierz Buwoin (1667 год)[26], Бувойнь — літоўскі шляхецкі род[27];
- Бойгал, Буйгел (адзначалася германскае імя Bogel[28], у рымскай правінцыі Германіі адзначалася імя Boiocalus[29]): Andrzey Boigolowicz… Hosczilo Buigieliew. (1558 год)[30];
- Буконт, Бугонт, Букунт (адзначалася германскае імя Boegunde[11]): княз Янъ Буконтович кустошь (1389—1402 гады)[31][32], Bugonczyszki (18 ліпеня 1478 году)[33], Миколаи Буконтовичъ[34], Станиславъ Буконтовичъ[35] (1528 год), Bukunt (1815 год)[36];
- Буят: Буят (Bujat) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[37];
- Буман, Буймен (адзначалася старажытнае германскае імя Buman[38], германскае імя Boyman[39]): Якуб і Марцін Валянтынавічы Буймяновічы — упіцкія зямяне, якія ўпамінаецца ў 1587 годзе[40], у актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Буманы ў Ашмянскім павеце[41];
- Буйнар, Бойнар (адзначалася старажытнае германскае імя Bonarius[42]): Buinar (1671—1681 гады)[43], Бойнары (Bojnor) гербу Навіна — літоўскі шляхецкі род[44]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads