Больдун

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Больдун (Болдун), Болтун (Бальцюн, Балтон), Болдан — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Бальдун (Baldun) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бірыбольд, Румбольд, Рыбалт; германскія імёны Beribald, Rumbold, Ribald) паходзіць ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[2][3].

Адпаведнасьць імя Балдон германскаму імю Baldun, якое ўпамінаецца яшчэ ў VIII стагодзьдзі, сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].

Імя Baldune гістарычна бытавала ў Рызе[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: зъ села Болдановичъ (1567 год)[6]; Baltunowna (1729—1776 гады)[7]; Wieś Bołdyny… Arman Boldun, Jocz Bołdun (1765 год)[8]; okolica Bołdaniszki (1782—1783 гады)[9]; Marcin Bałtonowicz, Anna Bałtonowicz (1799 год)[10].

Remove ads

Носьбіты

Бальцюны (Balciun) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[11].

Болтуны (Bołtun) — прыгонныя зь мястэчка Камаяў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[12].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads