Бальцін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бальцін (Бальтын), Балтэн — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Бальдзін або Бальдзен, пазьней Бальтын або Бальтына (Baldin, Balden[a], Baltin[1], Baltino[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бірыбольд, Румбольд, Рыбалт; германскія імёны Beribald, Rumbold, Ribald) паходзіць ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[4][5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Bołdyn[6].

У 1631 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся David Balthenius, Tilsensis Borussus[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди наши Здитовскии… на Ивана Болтынича (26 траўня 1520 году)[8]; подданыи… Митюша Бовътиничъ (13 або 14 сакавіка 1540 году)[9]; cum Anna Bałtenowa de Jagowdzie (1701 год)[10]; Otto Baltin… Biern Baltin… Piter Baltin (1738 год)[11]; Bałtence (1744 год)[12]; Sapron Bałtyn (1765 год)[13]; zaścianki… Bolcieniszki… Bałteniszki (1782—1783 гады)[14].

Remove ads

Носьбіты

На 1906 год існаваў засьценак Бальдзінішкі ў Дзьвінскім павеце, а таксама сяло і маёнтак Бальцінова (Бальцінава) і вёска Болдыні ў Люцынскім павеце Віцебскай губэрні[15].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Больцінікі.

Заўвагі

  1. Паводле назвы мясцовасьці Baldenshart

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads