Бучаціна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бучаціна
Remove ads

Буча́ціна[3] — вёска ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці. Цэнтар Бучацінскага сельсавету. За 31 км на поўдзень ад гораду Капыль, 151 км ад Менску, 24 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы[4]. На рацэ Волка[5]. Злучана зь вёскай Гулевічы аўтадарогай, па якой можна выехаць да шашы Узда — Капыль — Гулевічы.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Назва паходзіць ад уласнага асабовага імені Бучко — сын, нашчадак Буча, Буца ці Бута[6]. па-польску: buta — «пыха, фанабэрыя», па-старабеларуску: бучный — «пыхлівы, ганарысты»[7]. Ад гэтага імені-мянушкі ўтвораныя прозьвішчы Буч, Бучко, Бута, Буцін, Бутыч, Бутэнка. Фармант -іна абазначае індывідуальную прыналежнасьць. Некаторыя жыхары вёскі працягваюць выкарыстоўваць назву «Бучачына».

Гісторыя

Маецца паданьне, што ў старажытнасьці жыхарамі вёскі было племя «буцічаў». У пісьмовых крыніцах узгадваецца ў 1587 годзе пад назвай «Бучачин»[6]. Належала Радзівілам у 17—19 стагодзьдзях, уваходзіла ў склад буйнога маёнтку Цімкавічы. Знаходзілася на тэрыторыі Наваградзкага павету ды Наваградзкага ваяводзтва. У 1622 годзе згадваецца цівун, сталяр, 2 стральцы. У 1670 годзе было 47 гаспадарак. Напрыканцы 17 стагодзьдзя частка сялянаў займалася бортніцтвам. Ад 1791 году сяло ўключана ў склад Случарэцкага павету. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ўвайшло ў склад Вызьнянскай воласьці Слуцкага павету Расейскай імпэрыі. Напачатку 19 стагодзьдзя налічвала каля 90 гаспадарак. У 1874 годзе пабудаваная драўляная Петрапаўлаўская царква. У 1886 адчыненая школа граматы, налічвалася 94 гаспадаркі[8]. Упамінаецца ў 1886 годзе пад назвай Бучацін. У 1907 адчынілася земская школа. У 1909 дзейнічала праваслаўная царква і народная вучэльня[9], 273 гаспадаркі. У лютым — сьнежні 1918 акупаванае нямецкім войскам. Падчас польска-савецкай вайны непадалёк ад вёскі (па рацэ Морач) праходзіла мяжа. Вёску спалілі. У 1921 годзе адчыненая школа 1-й ступені. Ад 20 жніўня 1924 году цэнтар сельсавету Чырвонаслабодзкага раёну Слуцкай акругі. Да вайны ў вёсцы налічвалася 1100 чалавек, 360 дамоў[10]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1941 акупаваная нямецкімі захопнікамі. 95 хат спалена, 25 чалавек забіта нямецкімі акупантамі[10]. У ліпені 1944 году вызваленая войскамі 1-га Беларускага фронту ў выніку Менскай апэрацыі. 20 верасьня 1944 году ўключанае ў склад Чырвонаслабодзкага раёну Бабруйскай вобласьці, 8 студзеня 1954 году перададзенае Менскай вобласьці[8]. Падчас савецкага рэжыму Петрапаўлаўская царква была прыстасаваная пад склад, потым пад клюб. Былі два ветраныя млыны. У 1997 годзе 269 гаспадарак, меліся рамонтна-мэханічныя майстэрні, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня, 2 крамы, лясьніцтва, бібліятэка, дом культуры, сярэдняя школа, аддзяленьне сувязі ды фэльчарска-акушэрскі пункт. Паводле стану на 2007 год у вёсцы працавалі сярэдняя школа, дзіцячы садок, бібліятэка, Дом культуры, лясьніцтва, крама, аддзяленьне сувязі, фэльчарска-акушэрскі пункт, філіял «Беларусбанку», царква[8][11]. У 2008 калгас імя Войкава[12] аб’яднаны з СПК (былы калгас імя Ціміразева). Цяпер засталася адна крама, пажарна-аварыйны выратавальны пункт, дзіцячы садок, бібліятэка, лясьніцтва, ды фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне банку[13]. У цэнтры вёскі, каля будынку праўленьня калгасу разьмешчаная братэрская магіла савецкіх воінаў, дзе пахаваныя 10 чырвонаармейцаў 54-й гвардзейскай стралковай дывізіі, якія загінулі ў 1944 г. пры вызваленьні раёну ад нямецкіх акупантаў[8]. У 1969 г. на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна[14].

Remove ads

Насельніцтва

Дынаміка колькасьці насельніцтва Бучаціна:

Больш інфармацыі Год, Колькасьць чал. ...

Турыстычная інфармацыя

  • Помнік ахвярам Вялікай Айчыннай вайны
  • Абэліск савецкаму вайскоўцу, які загінуў у 1944 г. пры вызваленьні раёну ад нямецкіх захопнікаў (1965 г., на могілках)[14]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads