Біла (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Біла (Біль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Біла або Піла, пазьней Біль (Bilo, Pillo, Biel[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова біл- паходзіць ад гоцкага *bili 'баявая сякера'[3][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Біліка, Білін, Більвін, Біляр, Більман, Білят. Адзначаліся германскія імёны Biliko, Bilin, Biliwin, Biller (Bilihar), Billmann, Bilaeth.
У Чэхіі гістарычна бытавала германскае імя Bilant[6].
У Прусіі бытавала імя Bylenne[b] (1394 год), Billote / Bilote[c] (1334 і 1338 гады)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Билю чоловекъ (1440—1492 гады)[10]; Билеви Куяне на имя (7 лістапада 1442 году)[11]; Яну Билевичу 6 рублевъ з винъ браславъскихъ (14 сьнежня 1486 году)[12]; Довмонт Билевичъ[13], Стецько Билевичъ[14] (1528 год); Biła (1671—1681 гады)[15]; Mateusz Billewicz, strażnik Księstwa Żmudzkiego (25 жніўня 1760 году)[16]; z karczmami w tomże meste dryswiatskim, do toho podle samoj toj cerkwi — Januka Bila (1782—1783 гады)[17]; Michał Billewicz (9 лютага 1785 году)[18][d].
Remove ads
Носьбіты
- Біль — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
- Даўмонт Білевіч — пянянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Стэцька Білевіч — эйшыскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
Білевічы, Більлевічы і Станкевічы-Більлевічы — літоўскія шляхецкія роды[28][29].
Білевіч (Bilewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[30].
У 1690 годзе ўпаміналася мясцовасьць Білевічы ў Жамойцкім старостве[31].
У 1905 годзе існаваў засьценак Білішкі ў Даўгеліскай воласьці[32].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Білі, у былым Жамойцкім старостве — Білевічы.
Remove ads
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы біл- зь летувіскай мовы bìlti 'сказаць, апавядаць, абвяшчаць, размаўляць', bilùs, bylùs 'гаваркі'[4] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках, тым часам абодва слова ўпершыню фіксуюцца толькі ў сучасным Вялікім слоўніку летувіскай мовы, але bi̇̀lti было ўжытае ў каралявецкай бібліі 1590 году і віленскім катэхізьме 1598 году[5])
- Адзначалася старажытнае германскае імя Billin[7]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Bilaeth[8]
- Таксама:
- Білюн: Білюн (Bilun) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[19];
- Білеш: Наруш Билешевичъ (XVI ст.)[20];
- Білаўт (адзначалася старажытнае германскае імя Biluuald[21], Bellaldus[22], пазьнейшае Billault[23], Bilaud[24]): у перапісу харугваў 1421 году ўпамінаецца баярын Білаўт[25];
- Білімонд (адзначалася старажытнае германскае імя Bilimund[26][27]): Білімонд (Bilimond) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[19]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads