Білімін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Білімін, Більмін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Біла (Bilo) і Міна (Minno) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова біл- (імёны ліцьвінаў Біліка, Білін, Більвін; германскія імёны Biliko, Bilin, Biliwin) паходзіць ад гоцкага *bili 'баявая сякера'[2], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[3], minthi 'памяць'[4]. Адзначалася германскае імя Biliman (Billmann, Bill-mann)[5]

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Nicolao Bylymyn[6], Nicolaus Bylimyn[7], Nicolaum Bylimyn[8] (2 кастрычніка 1413 году); в людеи наших дорсуничанъ… Козбора Билминовича (22 ліпеня 1501 году)[9]; Богданъ Бильминовичъ (1528 год)[10]; на боярина господарьского Мартина Бильминовича… Мартинъ Бильминовичъ (13 кастрычніка 1539 году)[11]; передъ бояриномъ Томашомъ Билминовичомъ (30 траўня 1541 году)[12]; Матей Билминовичъ одъ Билминовъ[13], Болтромей Бильминовичъ[14], Стась Билминовичъ з села Билминовщизны[15] (1567 год); Bilminów: <…> p. Aleksander Bilmin… p. Walerian Bilmin z p. Teodorową Bilminową… p. Jan i Ławryn Bilminowie (1690 год)[16]; pana Jana Bilmina (21 студзеня 1710 году)[17]; Bilminy (1744 год)[18]; Michal Bilmin… Benedykt Bilmin… Antoni Bilmin (27 верасьня 1768 году)[19]; Adam Bilmin… Bartłomiey Bilmin… Michał Bilmin… Józef Bilmin… Jakub Bilmin (5 кастрычніка 1765 году)[20]; Floryan Bilmin (24 сакавіка 1773 году)[21]; Tadeusz Pilminowicz (1785 год)[22]; Wiktoria Bilminowa (1797 год)[23]; Bilmin Leonarda (15 лютага 1872 году)[24].

Remove ads

Носьбіты

Міхал і Ян Більміны — шляхцічы Гарадзенскага павету, якія ўпамінаюцца на мяжы XVII і XVIII стагодзьдзяў[27].

Більманы або Більміны гербу Порай — літоўскі шляхецкі род[28].

На гістарычнай Гарадзеншчыне існуе вёска Більміны.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads