Даўгелішкі

вёска ў Новадаўгелішкаўскім самакіраваньні Ігналінскага раёну Летувы From Wikipedia, the free encyclopedia

Даўгелішкі
Remove ads

Даўгелішкі[a][1] (лет. Senasis Daugėliškis) — вёска ў Летуве, на возеры Віркшце. Цэнтар староства Ігналінскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 31 чалавек. Знаходзіцца за 7 км на ўсход ад Ігналіны.

Хуткія факты

Даўгелішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Remove ads

Назва

Дагіла, Дагіл або Дэгель (Dagila, Dahilo, Dagil[2][3], Degel) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[5][6].

Паходжаньне імя Даўгіла ад германскага імя Daugo і яго адпаведнасьць германскаму імю Dagilo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Degil[8].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[9], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[10]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[11].

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Даўгелішкі ўпамінаюцца ў XIV як уладаньне Гаштольдаў. У 1511 годзе канцлер Альбэрт Гаштольд збудаваў тут замак, а ў 1526 годзе — першы драўляны касьцёл.

У 1542 годзе Даўгелішкі сталі цэнтрам староства. У 1603 годзе яны ўпамінаюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай Даўгелішкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Даўгелішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні. У XIX ст. яны перайшлі ў валоданьне Плятэраў.

У 1831 годзе ў Даўгелішках збудавалі новы драўляны касьцёл.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Даўгелішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[12]. У 1920 годзе Даўгелішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Даўгелішкі Летуве.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: ~1880 год — 370 чал.[13]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 31 чал.

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Капліца

Славутасьці

  • Капліца
  • Могілкі: татарскія, юдэйскія

Страчаная спадчына

  • Замак (XVI ст.)
  • Касьцёл (1831)

Заўвагі

  1. таксама Даўгілішкі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads