Білят
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Білят (Пілят), Білат (Пілат) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Білат або Пілят (Bilaeth, Bilhaeth, Pillat[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова біл- (імёны ліцьвінаў Біліка, Білін, Більвін; германскія імёны Biliko, Bilin, Biliwin) паходзіць ад гоцкага *bili 'баявая сякера'[3], аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[4], а аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Гатаўт; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Hathald) — ад гоцкага *haþus[5], германскага hathu 'бой'[6].
У Прусіі бытавала імя Billote / Bilote (1334 і 1338 гады)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Билятовичомъ Твирмонътову землю (9 лістапада 1449 году)[8]; земли у Довкговскомъ повете на имя Пилатишки (25 жніўня 1496 году)[9]; Maciej Biłatt (1800 год)[10]; Marcjanna Konstancja Bilat (1828 год)[11]; Biłat (1913 год)[12].
Remove ads
Носьбіты
- Вільгельм Пілят (Wilhelm Pilatt) — камэндант Верхняга замка ў Вільні, які ўпамінаецца ў 1661 годзе[13]
- Антоні Пілят (Pilat) — уладальнік гаспадаркі ў Кемянах каля Шумску на 1931 год[14]
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Білаты ў Віленскім ваяводзтве[15].
На гістарычнай Віленшчыне існаваў маёнтак Білаты (Biłaty)[16].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads