Бірэйка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бірэйка (Бірык, Бірка, Пірыка, Пірка), Бэрэйка (Бярэйка, Берыка, Берка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Берыка, Бірыка, Пірыка або Пірка, пазьней Бэрэка або Бірка (Berico, Birico, Biriko, Piricho, Pircho, Bereke[1], Birke) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -бер- (-бір-) (імёны ліцьвінаў Бірын, Бірыбольд, Бэрвольд; германскія імёны Birin, Beribald, Berwoldus) паходзіць ад гоцкага baira[3], германскага bero 'мядзьведзь'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Birke[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Niklos Bireiken (1403 год)[6]; Pirko cliens Gedigolth (21 верасьня 1416 году)[7]; Яну Биреиковичу 15 копъ (1509 год)[8]; бояринъ господаръскии, наимя Анъдрушко Бериковичъ (1518—1522 гады)[9]; Makar s braciam Pirikowiczi (1563 год)[10]; Wojciech Birko (1621 год)[11]; Jan Birik na miejscu Piotra Pawłowicza Birika… Augustyn Biryg na miejscu Symona Biryga… Balcer Birikowicz… Marek Birikiewicz (1667 год)[12]; Byreykowicz (1671—1681 гады)[13]; Jan Byryk z Rubeżajciów na miejscu P. Piotra Beryka dym[14], Jan Birikowicz[15], Marcin Birikowicz[16] (1690 год); Antoni Berejko (1765 год)[17]; Barbara Bereykowa de Posvol (1773 год)[18].
Remove ads
Носьбіты
- Ян Бірэйкавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1509 годзе
- Амбражэй Янавіч Бірык — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1594—1595 гадох[19][20]
- Антоні Бярэйка — шляхціч Полацкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе 1765 году
- Кандрат і Карней Беркі — жыхары вёскі Салахвянаў (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1779 годзе[21]
- Павал, Максім і Аляксей Беркі — жыхары вёскі Смаленшчыны (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1782 годзе[22]
Бірыкі (Бірыковічы) — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці
Берыкевічы гербу Габданк[23] — літоўскі шляхецкі род[24][25].
Бэрэйка (Berejko) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[26].
На гістарычнай Віленшчыне існаваў засьценак Біркі (Birki)[27].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Бірыкі, на гістарычнай Полаччыне — Беркавічы, на гістарычнай Віцебшчыне — Беркава.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads