Войнат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Войнат (Войнад), Войнят — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вонат, пазьней Войнат (Wonat, Voinot[1]) і Вінад (Winadh[2]) — імёны германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Вайнейка, Войнар, Гервойна; германскія імёны Vunnecho, Wunar, Geruuni) паходзіць ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[5] або ад асновы -він- (-вайн-)[6], а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[7]. Такім парадкам, імя Войнат азначае «шчаснае дзіця»[4]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Vunnihad (Vunni-had)[8].

У Прусіі бытавала імя Waynote / Waynyoth / Waynod (1352 і 1411 гады)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: оу Воиняте (1120—1130-я гады)[10]; Woynatoni tres equos abstulerunt (2 чэрвеня 1325 году)[11]; Woynad Rwsilowiczh (18 студзеня 1401 году)[12]; а Воиняту Киркутаитю чотыры чоловеки (1413—1424 гады)[13]; bayor Waynothe (4 лістапада 1434 году)[14]; Толеико Воинетович (1537—1538 гады)[15]; Степанъ Войнадовичъ[16], Юрьи Войнятъ[17], Янъ Войнять[18] (1567 год); Gregorius Woinat, Samogita (1584 год)[19]; пана Крыштофа Грыгоревича Войнята (9 лістапада 1597 году)[20]; Alexander Woyniath, Nobilis Samogita (1624 год)[21]; Alexander Woyniath, Pocillator Ducatus Samogitiae (17 жніўня 1655 году[22], 20 кастрычніка 1655 году[23], 23 кастрычніка 1655 году[24]); ur. Aleksandrowi Woyniatowi, podczaszemu żmudzkiemu (25 чэрвеня 1658 году)[25]; po przejsciu ur. Aleksandra Woyniata na podkomorstwo żmudzkie (25 чэрвеня 1658 году)[26]; Christophorus Woyniat (1675—1677 гады)[27]; Pani Justina Woyniatówna[28], Pani Katarzyna Woyniatowa[29] (1690 год).

Remove ads

Носьбіты

Пацэвічы-Войняты — літоўскі шляхецкі род[33].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Вайнацішкі (Войнатишки) або Вака у Віленскім ваяводзтве[34].

У гістарычнай Прусіі існуе вёска Войнатэн.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads