Войнар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Войнар (Вэйнэр, Вайнэр, Вэйнар), Вонар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Вунар (Wunar, Wunnere[1]) і Вайнэр (Weiner[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Вайнейка, Войнат, Гервойна; германскія імёны Vunnecho, Voinot, Geruuni) паходзіць ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены' або ад асновы -він- (-вайн-)[4], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[5], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[6], германскага heru 'меч'[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wojnar (Wojner, Wujner)[8]: Wuyner (1393 год), Woyner (1408 і 1422 гады), Voynar (1424, 1464 і 1490 гады), Woynar (1436, 1437, 1439, 1447, 1449, 1487 і 1497 гады), Waynar (1452 год)[9].
У Памор’і адзначалася прозьвішча Weiner[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Павел Воинаровичъ (1528 год)[11]; Визкгирд Воинарович… Бутвид Воинарович… Пац Воинарович (1537—1538 гады)[12]; бояринъ остринъский… на землю Войшнаровъщину (10 верасьня 1546 году)[13]; села Вонаровичовъ (1554 год)[14]; Павелъ Юръевичъ Войнаровичъ (1567 год)[15]; Jan Weyner (1737 год)[16]; Waynerowicz (15 лістапада 1796 году)[17]; Anna Wejnarowicz (1838 год)[18].
Remove ads
Носьбіты
- Кляўс Войнэр (Klaus Voyner) — мешчанін кракаўскага Казімежа, які ўпамінаецца ў 1423 годзе[19]
- Павал Войнаравіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Анджэй Вайнаровіч (Andrzej Wojnarowicz) — львоўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1580 годзе[20]
- Ян Войнар (Jan Wojnar) — львоўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1595 і 1602 гадох[21]
- Мэльхіёр Войнар (Melchior Wojnar) — львоўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1649 годзе[22]
Вайнаровічы (Wojnorowicz) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[23].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads