Гервойна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гервойна (Кервойнь) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Гервуні або Гервіні (Geruuni[1], Geruuini[1]) і Вунігер (Vunniger) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3], а аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Вайнейка, Войнар, Войнат; германскія імёны Vunnecho, Wunar, Voinot) — ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[4] або ад асновы -він- (-вайн-)[5].
Адпаведнасьць імя Гервойна (Гірвойна) германскаму імю Gerwin (Gairoin, Girvin, Girwin) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Воидат Кгерваиновичъ (27 траўня 1543 году)[7]
Remove ads
Носьбіты
- Войдат Гервайновіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1543 годзе
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася каралеўскае сяло Гервойны ў Жамойцкім старостве[8].
У XVI ст. існавала «ніва» Кервойні (Кервойни) у Жамойцкім старостве[9].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads