Война
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Война — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Вуйна, Вуна або Вона (Uuenna, Wuono[1], Vunna, Wunne[2], Wona) і Вайн (Wein) — імёны германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) паходзіць ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[5] або ад асновы -він- (-вайн-)[6][a]. Такім парадкам, імя Война азначае 'шчасны'[4]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Вайнейка, Вайніла, Войніш, Войнар, Войнат, Барвойн, Гервойна, Годвайн, Давойна, Пэрвайн. Адзначаліся германскія імёны Wonnecke / Weinecke, Weinel, Weinisch, Wunar / Weiner, Voinot, Barwein, Geruuni, Gottwein, Dewein, Perwein.
Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» зьвяртае ўвагу на тое, што імя Война сустракалася сярод старажытных польскіх імёнаў, а пра чэскага князя Войну пісаў таксама Казьма Праскі[9][b].
Імя Война гістарычна бытавала ў Польшчы: Woyna (1396, 1399, 1400, 1465 і 1471 гады)[11]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wojnar (Wojner, Wujner)[12].
У Прусіі бытавалі імёны: Wayne (1398 год), Woniko[c] (1360 год)[15], Wanalge / Wonalge (1306 год), Waynebut, Waynigede / Waynegede (1393 і 1394 гады), Woymir[d] (1343 год)[17].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: братъ Гедиминовъ, князя Литовъского, Воини Полотскыи князь (Наўгародзкі першы летапіс)[18]; Woynis (18 студзеня 1401 году)[19]; Woynus Gedorotsky (15 траўня 1432 году)[20]; Woynus [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[21]; Woynus Kernowiensis [tenutarii] (27 лютага 1434 году)[22]; Любко князь, Воиневъ сынъ Полоцкого (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[23]; Любко князь Литовьской, Войневъ сынъ Полотьского князя (Сафійскі першы летапіс)[24]; земли в Рудоминскомъ повете на имя Воиновъщины (17 ліпеня 1496 году)[25]; небожчика Немеру Воинина отца (28 красавіка 1498 году)[26]; Война Яцковичъ (каля 1501 году)[27]; Voyna Fineleyewycz (30 кастрычніка 1501 году)[28]; Nyekrasz et filio eius Voyna (27 траўня 1504 году)[29]; людемъ нашимъ Мерецъкого повета… а Родвилу Воиневичу (люты 1510 году)[30]; земля пустовская въ Еишишском повете на имя Воиневщина (1511 год)[31]; Войно Бумонтовичъ (1517 год)[32]; въ Пустынце… Егорій Войновичъ (1528 год)[33]; Война Бумонтовичъ (люты 1529 году)[34]; земянъ Городецкихъ… въ Павла а у Войны Войниловичовъ (29 красавіка 1533 году)[35]; З Берестья… Воина Воинич (1533—1535 гады)[36]; хоружы ковенъски Воина Пацович (25 ліпеня 1539 году)[37]; на пана Воину Пацовича (27 траўня 1543 году)[38]; панъ Иванъ и панъ Война Богувитиновичи (11 красавіка 1546 году)[39]; боярин земли Полоцкое Война Петрович Епимах (1551 год)[40]; Война Федорович Збаражский (29 лютага 1555 году)[41]; Война Плотницкий (12 ліпеня 1560 году)[42]; Панъ Дороминъ Воина, державъца квасовски[43], Размусъ Воина[44], Юры Яновичъ Воитеховичъ Воино[45], Бартошъ Воина[46], Воина Похабовичъ[47], Воина Бокгушевичъ[48] (1565 год); Войну Лазоровича[49], Война Похабовичъ[50], Война Люмонтовичъ[51], Война Лопотъ[52], Иванъ Войничъ Боговитинъ[53] (1567 год); Война Тируненко (1649 год)[54]; Jan Łukaszewicz Waynowicz na miejscu rodzica swego Łukasza Woynowicza (1667 год)[55]; Michał Woynowicz[56], Jan Woynowicz[57] (1690 год); Antoni Woynicz… Alexander Woynicz (4 кастрычніка 1765 году)[58][e].
Remove ads
Носьбіты
- Война (Воін) († да 1338) — князь полацкі, брат вялікага князя літоўскага Гедзіміна
- Война — літоўскі баярын, які прывесіў да акту Троцкай уніі пячаць з рускім надпісам «ПЕЧАТЬ ВОІНЕВА»[74]
- Война Нямеравіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1498 годзе
- Война Яцкавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца каля 1501 году
- Война Бумонтавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1517 і 1529 гадох
- Павал і Война Вайнілавічы — гарадзецкія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1533 годзе
- Война Пятровіч Эпімах — полацкі баярын, які ўпамінаецца ў 1551 годзе
- Война Фёдаравіч Збараскі — літоўскі князь з роду Збараскіх
- Война Люмонтавіч — баярын Наваградзкага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
Прыдомкам Война карысталіся шляхецкія роды Асмалоўскіх, Грычыны, Кердзеяў, Лінеўскіх і Ясянецкіх[75].
Войны (Wojna) — прыгонныя зь вёскі Сёмкаў (каля Сьвіру), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[76].
Войны — парафіяне царквы ў Лапічах (Меншчына) на 1870—1883 гады[77].
Войны (Wojna, Woyna) і Войнічы (Wojnicz) — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[78].
Войны гербаў Прыяцель і Трубы, Войны Сідаровічы гербу Трубы, Войны Ясянецкія гербу ўласнага — літоўскія шляхецкія роды.
Войнічы, Балакер-Войнічы і Войнічы-Сенажэнцкія — літоўскія шляхецкія роды[79].
Война (Wojna, Woyna) і Вайновіч (Wojnowicz, Woynowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[80].
У XVI ст. існавалі «зямля» Войнішкі (Войнишки) і «грунт» Войнаўшчызна (Войновщизна) у Жамойцкім старостве[81].
На 1904 год існавала вёска Войнаўшчына (Вайноўшчына) у Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[82].
На гістарычнай Ваўкавышчыне існуе вёска Войнаўка, на гістарычнай Ашмяншчыне — Войнеўка, на гістарычнай Гарадзеншчыне — Войнаўцы. Назву Войны маюць вёскі ў гістарычнай Прусіі і на Мазовіі, назву Войневічы — на гістарычных Ашмяншчыне і Слонімшчыне.
Remove ads
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы -вайн- зь летувіскай мовы vainà 'загана; віна; прычына'[7] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведнага слова з такімі значэньнямі ў летувіскіх слоўніках, тым часам значэньне 'віна; прычына' для vainà упершыню фіксуецца толькі ў слоўніку 1897 году, але было ўжытае ў каралявецкай бібліі 1590 году[8])
- Адзначалася старажытнае германскае імя Uunimar (Wonamar)[16]
- Таксама:
- Войнін (адзначалася старажытнае германскае імя Vinin, пазьнейшае Weinen[59]): Васильевая Войниновича Картиная Соня Рафаловна (1552 год)[60], у актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Вайненічы (Войненичи) каля Дрысьвятаў[61];
- Войнут: Павел Воинутович (1537 год)[62];
- Вонбар (адзначалася германскае імя Wimber[63]): Петраш Вонборович (1537 год)[64];
- Ванібут, Вонбут, Войнбут, Вамбут (адзначалася старажытнае германскае імя Uinebod[65]): Вонибоут (умова 1219 году), Ивашко Вонибутовичъ (1528 год)[66], Енко Вонбутович… Ян Воинбутович… Минеико Вонбутович (1537 год)[67], Вамбуты (Ванбуты) з Давойняў — літоўскі шляхецкі род[68];
- Войнеўт (адзначаліся германскія імёны Wunolt[14] і Weinoldt, Weinelt[69]) Ошменьское волости… землю конюшскую Воиневътовщину (17 жніўня 1525 году)[70];
- Вайнегед: Waynegede von Rangnit (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[71];
- Вангін (адзначалася германскае імя Winneken[72]): Ванґіны — літоўскі шляхецкі род[68];
- Ванжад: Ванжады — літоўскі шляхецкі род[68];
- Скарвойн: Jan Skorwojn (1621 год)[73]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads