Валокі (Хвойнікі)
Хвойнікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валокі — гістарычная мясцовасьць Хвойнікаў у паўднёвай частцы места. Сёньня — вуліцы Паўночная, Ю. Гагарына, Р. Катоўскага (былая вёска Валокі), Садовая, 60-ці Камсамольцаў-падпольшчыкаў, Калгасная.
Remove ads
Назва
Тапонім Валокі ўтварыўся ад слова валока. Так у XVI-XIX стст. называлася адзінка вымярэньня плошчы зямельных участкаў роўная 21,36 га. Сяло Хвойнікі, калісьці самае паўночнае ў Брагінскай воласьці, было заснаванае на ўскрайку балота, дакуль пушча не даходзіла, таму і асесьці атрымалася лягчэй. Але ворыўнай зямлі зь цягам часу стала не хапаць. Зьявілася патрэба ў асваеньні суседняга больш высокага, парослага лесам вострава, дзе ўрэшце і былі намераныя валокі для хвойніцкіх аратых. Потым каля іх пачалі сяліцца людзі, у выніку чаго ўзьнікла аднайменная вёска.
Remove ads
Гісторыя
Карона Каралеўства Польскага



Найбольш раньняя згадка пра вёску Валокі сустрэтая пакуль што ў люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага і Жытомірскага паветаў Кіеўскага ваяводзтва 1683 году. Належала да włości Choynickiej князя Канстанціна Яна Шуйскага. Зь яе 32 дымоў выплачваліся 3 злотыя, у другі пабор з 3 дымоў яшчэ 3 злотыя[1]. Наступная зьвестка датаваная 12-м днём лютага 1694 году, калі Сэбасціян Яроцкі зь іншай шляхетнай чэлядзьдзю прыехаў на стрэчанскі кірмаш у мястэчка Хвойнікі дзеля закупкі правіянту на ўтрыманьне сваёй харугвы, якая выправілася была пад Хвастаў супраць казакоў палкоўніка Сямёна Палія, ды спыніўся на ноч у доме ўдавы Казачыхі «na Wołokach»[b][2]. На 1698 год, паводле інвэнтара маёнтку Хвойнікі, перададзенага ў кіраваньне пана Зыгмунта Шукшты, у Валоках было 27 двароў; гаспадары васьмі зь іх, старэйшыя ўзростам, памерлі, яшчэ трое ўцеклі. Паводле рэвізіі 1716 году, тут налічвалася 28 гаспадарак, адна зь іх вызваленая ад павіннасьцяў (słoboda). Згодна з інвэнтаром 1721 году, калі абцяжараны даўгамі маёнтак ад пасэсара Юзафата Парышэвіча, біскупа валоскага, перайшоў дзедзічнаму ўладальніку князю Мікалаю Шуйскаму, харунжычу берасьцейскаму, у вёсцы Валокі было 28 двароў, адзін зь якіх належаў баярыну «na wsłudze», з астатніх жа выбіралася 114 злотых чыншу, даніны мядовай 62 бельцы, а таксама іншае дзякла. Супольна жыхары адпрацоўвалі паншчыну ад Вялікадня (Wielkiej Nocy) да сьв. Міхайлы па тры дні, ад Міхайлы да Вялікадня па два дні, гвалты адбывалі, грэблі масьцілі, з падводамі езьдзілі або грашыма адкупаліся, «быдла рагатага і нерагатага», птушку, як і збожжа ярыннага давалі. Прозьвішчы жыхароў — Жаўняк, Лобан, Чэкан, Карась, Лукашэнка, Дрозд, Піліпенка, Бондар, Ліцьвінка, Амелька, Кудака, Шмотка, Гусак, Колас, Кукальнік, Казак (Казачыха, Казачэнка), Цярэшчанка[3].
Паводле тарыфу падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1734 году, Валокі ў складзе Хвойніцкай воласьці належалі князю Ігнацыю Шуйскаму, харунжычу берасьцейскаму[4]. У тарыфе 1754 году вёска не згаданая. Відавочна, яе двары і падаткі зь іх былі аб'яднаныя люстратарамі ці паборцамі зь мястэчкавымі.
Згодна зь перапісам габрэйскага насельніцтва 1765 году, у Валоках жылі 2 плацельшчыкі пагалоўшчыны, якія належалі да Хвойніцкага кагалу. Перапісы 1778 і 1784 гадоў не засьведчылі ніводнага[5].
Расейская імпэрыя


У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Валокі апынуліся ў межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе адноўленага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[6]. Згодна з кантрактам, падпісаным 4 красавіка 1794 году, добры Валокі і Хвойнікі дзедзічнай уладальніцы пані Людвікі з Шуйскіх Прозаравай, аддадзеныя ў «арэндную пасэсію» да 2 красавіка 1796 году за суму ў 7 947 польскіх злотых і 29 грошаў ксяндзу Юзафу, сыну Марціна, Корсаку, каноніку інфлянцкаму. Адміністратарам быў яго пляменьнік Юзаф, сын Станіслава, Віткоўскі. Вёска Валокі на той час мела 69 двароў з 219 душамі мужчынскага і 202 жаночага полу прыгонных сялянаў[7]. У «Камеральном описании... Речицкой округи», датаваным 29 студзеня 1796 году, фальварак і вёска Валокі названыя сярод паселішчаў у складзе Хвойніцкіх добраў Людвіка Прозара[c], якія раней былі перайшлі «в казну», але «по высочайшему повелению» вернутыя Луізе Прозаравай[8]
З шляхецкай рэвізіі 1811 года вынікае, што фальварак Валокі трымаў у пасэсіі пан Трацяк, эканомам быў 26-гадовы Касьпер Канаржэўскі, на ўслугах — 12-гадовы Ануфрый Крушэўскі[9].

Паводле інвэнтару Хвойніцкага маёнтка 1844 году, прыналежнага рэчыцкаму падкамораму Ўладыславу, сыну Караля, Прозару, адным зь сямі яго фальваркаў быў Валоцкі. У складзе апошняга — вёскі Валокі, Людвінопаль, Гарошкаў, мястэчка Хвойнікі[10]. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 236 жыхароў абодвух полаў зь вёскі Валокі былі прыхаджанамі Хвойніцкай Сьвята-Пакроўскай царквы, 78 валоцкіх мужчын і 80 жанчын, якія жылі ў фальварку і ў вёсцы, зьяўляліся парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[11].
У парэформавы пэрыяд Валокі адміністрацыйна належалі да Хвойніцкай воласьці. У пачатку 1870 году ў вёсцы было 218 сялян-уласьнікаў, прыпісаных да Валоцкага сельскага таварыства[12], да якога належаў яшчэ і Людвінопаль са сваімі 58 уласьнікамі. Згодна зь ведамасьцю Пакроўскай царквы ў Хвойніках на 1875 год, яе прыхаджанамі былі 223 асобы мужчынскага і 226 жаночага полу з 25 двароў вёскі Валокі[13].

Паводле пляну 1886 году, у мястэчку Хвойніках існавала Валоцкая вуліца, якая вяла да фальварку і вёскі Валокі[14]. 2 лістапада 1887 году праўнук абознага Канстанцін, сын Мечыслава, Прозар прадаў абцяжараны даўгамі маёнтак Хвойнікі расейскім купцам з Арлоўскай губэрні, карачаўскаму Міхаілу Пятровічу Аўраамаву і трубчэўскаму Гаўрылу Сямёнавічу Курындзіну за 580 000 рублёў серабром[15].
На 1909 год у вёсцы Валокі 136 двароў, 749 жыхароў, у дзьвюх аднайменных сядзібах адпаведна 1 двор, 35 жыхароў і 1 двор, 14 жыхароў[16]. У 1912 годзе Андрэй Міхайлавіч Аўраамаў завершыў узьвядзеньне мураванага палацыка «u wjazdu do Chojnik», як вызначыў яго месцазнаходжаньне Анджэй Раствароўскі, унук Аляксандра Аскеркі, якому з-за дажджу ўвосень 1915 г., не даехаўшы да Рудакова, давялося тут заначаваць[17]. А гэта — якраз на месцы першай з названых сядзібаў альбо уласна былога фальварку Валокі.
Найноўшы час
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскай мірнай дамовы з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямецкая імпэрыя перадала паўднёвую частку Беларусі Ўкраінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана была часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Валокі і Хвойнікі, аднак, апынуліся ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка – у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Ўкраінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[18].
У 1972 годзе вёска Валокі далучаная да места Хвойнікі і названая вуліцай імя Катоўскага.
Remove ads
Асобы
- Віктар Дашук (нар. 1938) — беларускі кінарэжысэр-дакумэнталіст.
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads