Ваўкаставец
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ваўкаста́вец[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.
Месьціцца за 41 км на паўночны захад ад Камянцу, за 68 км на поўнач ад Берасьця, за 24 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). Празь вёску праходзіць мясцовая аўтадарога Н-389 (Амелянец — Ваўкаставец), а таксама рэспубліканская аўтадарога «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» (Р98). За 800 м на поўдзень ад вёскі працякае рака Сіпурка. За 1 км на паўночны захад ад вёскі праходзіць мяжа Беларусі з Польшчай.
Remove ads
Гісторыя
- сярэдзіна XIX ст.: вёска і маёнтак у Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, уласнасьць Ганны Чачкоўскай.
- 1845: паводле інвэнтару ў маёнтку 694 дзесяціны зямлі, у тым ліку 14 дзесяцінаў сядзібнай, 237 дзесяцінаў ворнай зямлі, 64 дзесяцінаў сенакосу. Сялянам належала 135 дзесяцінаў ворыва. У вёсцы на гэты час 9 двароў, 58 рэвіскіх душ. Кожны двор адбываў паншчыну па 3 дні на тыдзень. Дзейнічалі карчма, хлебазапасная крама.
- канец XIX ст.: вёска і фальварак у Вярховіцкай воласьці.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 24 двары, 141 жыхар, у фальварку — 1 двор, 4 жыхары, у былой карчме — 1 двор, 5 жыхароў.
- 1905: у вёсцы 143 жыхары, у маёнтку — 10 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Вярховіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 23 двары, 96 жыхароў. У вёсцы дзейнічаў гурток Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ).
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Амелянецкім сельсавеце Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 260 жыхароў.
- 1941—1945: цягам 2-ой сусьветнай вайны на фронце загінулі 2 жыхары вёскі.
- 1945: у Высокаўскім раёне.
- 1948: у пачатковай школе 47 вучняў.
- 1954: у Бушміцкім сельсавеце.
- 1960: 182 жыхары.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1968: у Каленкавіцкім сельсавеце.
- 1970: у калгасе «Зара».
23 чэрвеня 2011 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Каленкавіцкага ў склад Вярховіцкага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 113 жыхароў; 1999 год — 57 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 22 двары, 44 жыхары; 2010 год — 33 жыхары
Інфраструктура
У складзе СВК «Амелянец».
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads