Вяльле

вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вя́льле[1]вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Новаялчанскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

За 36 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 9 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі ОўручЧарнігаў), 152 км ад Гомеля, 1 км ад дзяржаўнай мяжы з Украінай.

Гісторыя

Каралеўства Польскае ў Рэчы Паспалітай

У пісьмовых крыніцах найраней вёска Вяльле згаданая ў люстрацыі старостваў Кіеўскага ваяводзтва 1615 — 1616 гадоў[a]. Належала да Любецкага староства, якое пажыцьцёва трымаў пан Мікалай Струсь. Тады ў ім налічвалася 2 службы з 12 падданымі, агульны пабор зь якіх складаў 39 злотых і 11 з паловай грошаў[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вяльле — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году — у тэрытарыяльна ўпарадкаваным Рэчыцкім павеце Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году — Менскай губэерні Расейскай імпэрыі[4]. У крыніцы, заснаванай на зьвестках рэвізіі 1795 году, сказана, што вёска Вяльле ў складзе Лоеўскіх добраў належала генэралу-лейтэнанту польскай службы Юзафу Юдыцкаму[5]

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскай мірнай дамовы з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Вяльле ў складзе Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[6].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2019 год — 15 двароў, 23 жыхары[7]

Заўвагі

  1. Не з пачатку XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[2]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads