Вігіла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вігіла (Вікула, Вігла, Вігель, Вікель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Вігіла, Вігула або Вікела, пазьней Вігель (Wigilo, Wigulo, Wikeli, Wiegel) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigunt, Wigmont, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка'[2].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wigil (Wiglo, Wikel, Wigel)[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: а три пустовщины, на йме: Викгилишки (16 кастрычніка 1533 году)[4]; Матеевое Викгъловича вдовы (каля 1566 году)[5]; Marianna Wigiło (1797 год)[6]; Józef Wikiel (1805 год)[7].
Remove ads
Носьбіты
- Сека, Мікалай, Максім, Сьпірыдон, Даніла, Гаўрыла, Ян, Антон, Павал, Цімох і Прохар Вікулы — жыхары вёсак Пуганаўкі, Рыбакоў і Карпінічаў (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1773 годзе[8]
- Ян Вігель — уласьнік зямлі ў ваколіцах Палангі на 1912 год[9]
На 1906 год існавала вёскі Вігулі ў Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[10].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads