Вігайла (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вігайла, Вігела (Вігал, Вігель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вігела, Вігел або Вігал (Wigelo, Wiggele[1], Wiggel[2], Wigal[3]) і Гейлвік (Geilwich, Geilwihc, Keilwic) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigunt, Wigmont, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка', а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[5]. Такім парадкам, імя Вігайла азначае «жвавы ў бойцы»[6] (тое ж, што і імя Гельвіх).

Адпаведнасьць імя Вігала германскаму імю Wigelo, засьведчанаму ў VIII стагодзьдзі, сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wigel[8].

У Прусіі бытавала імя Вігель: Wigel (1382 і 1394 гады)[9], Michel Wygel des meysters schryber (1409 год)[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Вигали у Остафии (1370 — пачатак 1380-х гадоў)[11]; Wygail (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[12]; Wygel (23 красавіка 1398 году)[13]; Wigail, houptman czu Wolkomir[14], Wigail, capitaneus in Wilkomir[15] (12 кастрычніка 1398 году); на Викгаила, а Викгаило… Викгаиловы земле (1398 год)[16]; der Littowen gesinde… Wygayl (1404 год)[17][18]; Wikhail, Wygaylo (паміж 1414 і 1425 гадамі)[19]; Thaliati Wygaylowicz[20], Thaliati Wygaelowycz[21] (1 верасьня 1431 году); Яцку Викгаиловичу призволилъ земли половицу купити (1440—1492 гады)[22]; з бояры еишишскими, с Наркомъ со Вигаиловичомъ (каля 1503 году)[23]; в Лепуньскомъ повете… пустовщыны на имя Викгелишки (10 чэрвеня 1511 году)[24]; Kumiey, Trochim Wigieliowic (1558 год)[25]; Wigieło (1671—1681 гады)[26]; Wigieli (1744 год)[27]; Adam Wigielewicz (1801 год)[28]; Anastazja Wigiel (1801 год)[29].

Remove ads

Носьбіты

  • Вігайла ( па 1398) — староста вількамірскі
  • Вігайла — літоўскі баярын, які ўпамінаецца паміж 1414 і 1425 гадамі
  • Таліят Вігайлавіч — літоўскі баярын, які засьведчыў Чартарыйскую ўмову (1431 год) пячацьцю з рускім надпісам «ТАЛИЯТОВА»[30]
  • Яцька Вігайлавіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера

Вігаловічы (Wigałowicz) — прыгонныя зь вёскі Лынкішкаў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[31].

На 1893—1903 гады існавала вёска Вігелі ў Шавельскім павеце Ковенскай губэрні[32][33].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads