Відзіман

прозьвішча (Widmann) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Відзіман (Відман) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Відзіман або Відман (Widiman, Vidmannus[1], Widmann) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[3], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[4], германскага man 'чалавек'[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Widman[6].

У Прусіі адзначалася імя Wydeman[7]. У 1605 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Jacobus Widmansdorff, nobilis Borussus, у 1630 годзе — Johannes Martinus Widemanus, Welaviensis Borussus[8]. Апроч таго, у Прусіі бытавала прозьвішча Wiedemann[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: осмъ чоловеков… а Онъдрука Видимоновича (31 траўня 1503 году)[10]; бояринъ господарьский Михайло Видимоновичь (11 красавіка 1516 году)[11]; Видманъ (1867 год)[12].

Remove ads

Носьбіты

У гістарычных пісьмовых крыніцах беларускага арэалу адзначалася імя Відман (Видманъ)[13].

Відманы (Widmann) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай зь Львова[14].

Відмановіч (Widmanowicz) і Выдмановіч (Wydmanowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[15].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads