Відукінд (імя)
мужчынскае асабовае імя (Widukind) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Відукінд (Відкінт, Відгінт, Вітгінт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Відукінд або Відзікінт, пазьней Вэдыгінт (Widukind, Widikint, Wedigint[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва', аснова -кінд- (-кінт-) (імёны ліцьвінаў Кінціла, Кіндэр; германскія імёны Kintilo, Kinder) — ад гоцкага і германскага kinds 'дзіцё, род', а аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гінтэр, Агінт, Эйгінт; германскія імёны Genter, Aginto, Eigint) — ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары'[3].
У Прусіі адзначалася прозьвішча Wiedekind[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Видкинт Ровкетайтис (1537 год)[5]; Antoni Stanisław Witgintt (1807 год)[6]; Anastazja Witgint (1810 год)[7]; Konstanty Edmind Antoni Widgint (1823 год)[8].
Remove ads
Носьбіты
- Відукінд Саксонскі (755—807) — водца саксонцаў, які ваяваў супраць франкаў Карла Вялікага
- Відукінд Карвэйскі (925—973) — нямецкі храніст і агіёграф з Саксоніі, аўтар «Дзеяў саксаў»
- Відукінд фон Вальдэк († 1269) — біскуп Аснабруку
Відґінты (Widgint) гербу Троска — літоўскі шляхецкі род[9][10].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads