Відын (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Відын, Відзін, Відзень — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Відзін (Widin) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[2].

У Прусіі бытавала імя Відзен: Wydenne (1398, 1410 і 1411 гады)[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: item qatuor homines per nos ipsi io et prefato rectori eiusdem donatos, videlicet… Wydenys (23 красавіка 1449 году)[4]; на бояриную полоцкую… двор собе наредил на имя Видиничи (9 красавіка 1497 году)[5]; люди его Виденевичи (16 сакавіка 1522 году)[6]; Widzienicze… Widzinicze (1744 год)[7]; Widzin (1775 год)[8]; Stefan, s. Krzysztofa, Widziniewicz (1909 год)[9].

Remove ads

Носьбіты

  • Відын ( па 562) — апошні гістарычна засьведчаны остгоцкі нобіль у Італіі
  • Відзень — адзін з даньнікаў, нададзеных у 1449 годзе вялікім князем літоўскім Казімерам касьцёлу ў Дубінках
  • Сымон Відзініч — шляхціч Наваградзкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[10]

Ведзені (Wiedzień) — прыгонныя зь вёсак Раслы і Паніжанаў (каля Жодзішкаў), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[11].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнткі Відзенішкі (таксама Відзінішкі) або Белы Мураваны Двор у Віленскім ваяводзтве і Відзіны ў Браслаўскім павеце[12].

У 1905 годзе існаваў засьценак Відзенішкі ў Кемеліскай воласьці[13].

На гістарычнай Аршаншчыне існуе вёска Відзінічы, на гістарычнай Віленшчыне — Відзенішкі.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads