Віцень (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віцень, Вітэн, Вітын — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Віцен або Віцін, пазьней Вітэн (Wittenus, Witin, Witten[1]) — імя германскага паходаньня[2][3]. Іменная аснова -віт- (імёны ліцьвінаў Віталт, Вітарт, Бутавіт; германскія імёны Witolt, Witard, Botwith) паходзіць ад гоцкага wit 'веда, розум, закон'[4], старасаксонскага witan 'ведаць' або ад асновы -від-[5]. Такім парадкам, імя Віцень азначае «мудры»[3].
Адпаведнасьць імя Віцінь германскаму імю Witin (Widin) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6].
Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» зьвязвае імя Віцень з славянскім імем Вітаслаў і імем аднаго зь першых князёў бодрычаў Віцана (Witzan, Witsan, Witzin), таксама зьвяртаючы ўвагу на вядомую ў XIII стагодзьдзі назву славянскага замку Віцень[7].
У Памор’і адзначаліся прозьвішчы Witten[8][9] і Wittin[10].
Імя Вітэн бытавала ў Прусіі (ваколіцы Мэмэлю): Jan Wittenn (1511—1520 гады)[11].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: съ сыномь моимь с Витенемь (паміж 1299 і 1305 або 1308 год)[12]; rex Vithenus (Хроніка Прускай зямлі)[13]; praedecessor noster rex Viten (1322 год)[14]; sicut Vithene bone memorie, frater vester et antecessor (29 лістапада 1322 году)[15]; rex Wytan[16], konig Witen[17] (Хроніка Віганда); Witeni або Витень (летапісы ВКЛ)[18]; у Аенском повете… у Витянишок… у Витянишкох… служыти к замку нашому Менскому (30 траўня 1514 году)[19]; Якубъ Витень (1528 год)[20]; Witenes albo Wiczien (Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі)[21]; wioski… Witeny (1782—1783 гады)[22]; Tomasz Witenowicz (1798 год)[23]; Jerzy Witynowicz (1801 год)[24]; Witen (1822 год)[25].
Remove ads
Носьбіты
- Віцень (1232—1315) — вялікі князь літоўскі
- Якуб Віцень — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Вітэны (Witen) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[26].
Вітэны-Вітыгі — літоўскі шляхецкі род[27].
На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Віцены.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads