Вілень
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вілень, Вілен, Вілін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Wilenn | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Willo + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Вілен, Вілін |
Вытворныя формы | Вілян, Вілун |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Вілень» |
Паходжаньне
Вілін, Вілен або Вілнэ (Willin, Wilennus, Wilne[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wilin[4].
У 1631 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Andreas Willenius, Marienburgensis Borussus, у 1639 годзе — Andreas Willenius, Mariaeburgensis Borussus, у 1641 годзе — Johannes Willenius, Marienburgensis Borussus, у 1649 годзе — Martinus Willenius, Mariaeburgensis Borussus… Georgius Willenius, Dirschoviensis Borussus[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: nobilibus… Stanislao Wylnoviecz (25 лістапада 1470 году)[6]; homines… Michno Vilnouicz (18 сакавіка 1496 году)[7]; Хведор Вилня (1649 год)[8]; Wilniszki (1744 год)[9]; Elżbieta Wiłen (1805 год)[10]; Marcela Wilinowicz (1912 год)[11].
Носьбіты
Віляневічы[12] (Wileniewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[13][14].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся фальварак Вільнішкі ў Віленскім ваяводзтве[15].
На 1910 год існавала сядзіба Вілень у Быхаўскім павеце Магілёўскай губэрні[16].
Назву Вільнова маюць хутар на гістарычнай Браслаўшчыне і вёска ў гістарычнай Прусіі. На гістарычнай Рэчыччыне існуе вёска Віленка. Апроч таго, з германскім асабовым імём Вілін (Вілен) зьвязваюць назву Вільні.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.