Вілянт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вілянт, Вілянд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вілянд, Вілянт або Вілінд (Willand, Wilant, Wilind) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[2].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wilant (Wiland)[3].

У Чэхіі гістарычна бытавала германскае імя Wiland[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gregorius Willantus lithuanus (1563 год)[5]; за писанъемь листу пана Григоріа Миколаевича Вилiанта вріадника Кнiажицского (1 лютага 1578 году)[6]; Bartolomaeus Villentus, Casparus Villentus, fratres, filij pastoris Lithuanicae Ecclesiae, gratis in honorem patris recepti sunt (1578 год)[7]; пан Кгригор Вилянт у закупе Баркулабов держал (Баркулабаўскі летапіс)[8]; Stephanus Wilant (1752 год)[9]; Leon Wilant (24 кастрычніка 1765 году)[10].

Remove ads

Носьбіты

Вілянды (Wiland) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[12].

Вілянты — літоўскі шляхецкі род[13].

Віляндовіч (Wilendowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[14].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads