Віліман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віліман (Вілман, Вільман) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Віліман або Вілман (Williman, Wiliman, Wilman[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[3], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[4], германскага man 'чалавек'[5].
У Чэхіі адзначалася германскае імя Vilman[6].
У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Willmann[7].
Варыянты імя ў гістарычным крыніцах: Ян Вилман, Балтромей Вилман (1655 год)[8]; Obrąb Gudelow… Stanisływ Wiliman, Krasławski… Marcin Wiliman y Kazimir Wyrwiało… Obrąb Baldynow… Pusta po Wilimanje (1 лютага 1765 году)[9]; Rozalia Wiłmon (1803 год)[10]; Magdalena Wilman (1833 год)[11].
Remove ads
Носьбіты
- Ян і Балтрамей Вільманы — лідзкія шляхцічы, якія ўпамінаюцца ў 1655 годзе
Віламановіч або Вілямановіч (Wilamonowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[12].
На 1906 год існавала вёска Вільманы ў Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[13].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads