Вінда (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вінда (Віндзь, Вінць), Вент, Вэнт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Вінда, Венда, Вінт або Вент, пазьней Вінд (Windo, Wenda, Wint[a], Went, Wind) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -вінд- (-вінт-) паходзіць ад германскага Winiþa, Winida 'назва племені вэнэдаў, перанесеная пазьней на славянаў'[2][b]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Віндзейка, Вінтыла, Вінтаўт, Віндэр (Вінтэр), Эвінт. Адзначаліся германскія імёны Wendecke, Wintila, Wintold, Winder (Winter), Evind.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Winde (Wende, Winda), Windzin[2] (Windinus[4]).
У Прусіі бытавалі імёны: Windio, Windeko / Windike / Wyndyche / Wyndiko / Windiko[c] (1340, 1351, 1363, 1399, 1397 і 1407 гады), Windil[d] (1340 год)[7][8].
У Польшчы адзначалася прозьвішча Vindica (1518 год)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: des konigeshoff czu Wentishken (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[10]; чоловеки… а Виндя (9 лістапада 1449 году)[11]; у бояръ Василишскихъ… в Мацка, а въ Малка Винцевичовъ (25 чэрвеня 1503 году)[12]; чоловеков тяглых у волости Дорсунишскои… а Ромеика Виндевича (26 студзеня 1516 году)[13]; Michael Windź (5 студзеня 1789 году)[14]; Franciszek Winda (1798 год)[15][e].
Remove ads
Носьбіты
Вэнты (Wento) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[22].
Вэнты (Went) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[23].
Венты — літоўскі шляхецкі род[24].
Вінт (Windt) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[25].
У 1905 годзе існаваў маёнтак Вінцішкі ў Даўгеліскай воласьці[26].
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы -вент- (-вінт-) зь летувіскай мовы[3]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Wendico[5]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Windilo[6]
- Таксама:
- Віндзюн: Windziuny (1744 год)[16];
- Вінтвіла: Вінтвілы — літоўскі шляхецкі род[17];
- Вінтконт (адзначалася старажытнае германскае імя Windegunde[18]): Альжбета Янаўна Вінтконтаўна — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1598 годзе[19]
- Вінтарт (адзначалася германскае імя Wendert[20]): на тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Вінтарт у летувізаванай форме[21]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads