Віндэр

мужчынскае імя і прозьвішча From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віндэр, Вінтэр (Вінтар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Віндэр або Вінтэр (Windhere, Winder, Winter[1], Vinter[2]) і Гарывінд (Hariovind) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -вінд- (-вінт-) (імёны ліцьвінаў Вінтыла, Вінтаўт, Эвінт; германскія імёны Wintila, Wintold, Evind) паходзіць ад германскага Winiþa, Winida 'назва племені вэнэдаў, перанесеная пазьней на славянаў'[4], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[5], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[6], германскага heru 'меч'[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Winter[8].

У Памор’і адзначалася прозьвішча Winter[9].

У 1582 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Matthias Winterus, Borussus, у 1614 годзе — Hyeronimus Winter, Borussus Regiomontanus… Christophorus Winter, Borussus Regiomontanus[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: лесничымъ… вилкеискому, юрборъскому, скерстомонскому и веленьскому — Якубу Винтеру… лесничого пущь наших Юрборъское, Вилкеиское, Веленъское и Скерстомоньское Якуба Винтера (1568 год)[11]; do leśniczych… do Wintera (кастрычнік 1569 году)[12]; Wincenty Winderowicz z Żegzdr (9 лютага 1791 году)[13].

Remove ads

Носьбіты

Вінтэры (Winter) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[14].

Вінтэр (Winter) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[15].

У XVI ст. існаваў «дварэц» Вінтарышкі (Винторишки) у Жамойцкім старостве[16].

На 1901 год існавала вёска Вінтараўка на поўначы Ноўгарад-Северскага павету Чарнігаўскай губэрні[17].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads