Вінтаўт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вінтаўт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Вінталд або Вінідалт (Wintold, Winidolt) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -вінд- (-вінт-) (імёны ліцьвінаў Вінтыла, Віндэр, Эвінт; германскія імёны Wintila, Winder, Evind) паходзіць ад германскага Winiþa, Winida 'назва племені вэнэдаў, перанесеная пазьней на славянаў'[2], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Teutwin (Teut-win)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: бояре виленскии… Можеико Вондовътовичъ (25 лістапада 1500 году)[5]; Павел Винтовтович (1528 год)[6].
Remove ads
Носьбіты
- Павал Вінтаўтавіч — баярын Ковенскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads