Вінтыла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вінтыла, Вінціла (Віндул, Віндзюль), Вентыла (Венцель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Вінціла, Віндзіла або Вендзіла (Vincila[1], Wintila[2], Windilo, Wendilo[a], Wentilo[b]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -вінд- (-вінт-) (імёны ліцьвінаў Вінтаўт, Віндэр, Эвінт; германскія імёны Wintold, Winder, Evind) паходзіць ад германскага Winiþa, Winida 'назва племені вэнэдаў, перанесеная пазьней на славянаў'[4].
У Прусіі бытавала імя Віндыл: Windil (1340 год)[5]. У 1642 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаліся Johannes Wendelius, Neuhusensis Prussus, Paulus Wendelius, Neuhusensis Prussus[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wintil (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[7]; Wyntel (7 жніўня 1409 году)[8]; в Диснах земли пустовскии… Венцелевщину (27 красавіка 1516 году)[9]; Bałtromiej Wintył… Dawid Wojciechowicz Wintył na miejscu rodzica swego Wojciecha Maciejewicza Wintyły… Maciej Wintył (1667 год)[10]; Jan Wintyło (1690 год)[11]; Andrzey Winduł (2 сакавіка 1758 году)[12]; Stephanus Windziulewicz (23 кастрычніка 1774 году)[13].
Remove ads
Носьбіты
- Урбан Пятровіч Вінтыловіч (Вінтыл) — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1585—1595 гадох[14][15][16][17]
- Ян Вінтыла — паводзенскі шляхціч, які ўпамінаецца ў рэестры Жамойцкага княства 1690 году
- Тэафіла Вентылава (Вентылова) — мяшчанка з ваколіцаў Варняў, якая мела ў валоданьні зямлю на 1882 год[18]
Віндзюлі (Windziul) — прыгонныя зь вёскі Карвелішкаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[19].
Вінцелі (Wincel) і Віндзюлевічы (Windziulewicz) — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[20].
Вінтылы — літоўскі шляхецкі род[21].
На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Вендзелева.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads