Вітольд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вітольд, Вітальд — мужчынскае імя, зьвязанае зь літоўскім (беларускім) імём Вітаўт.
Паходжаньне
Імя Вітольд (Witold, Witolt[1], Vidald, Widald, Witald[2]) мае германскае паходжаньне. Адзначаецца, што гэтае імя атрымала пашырэньне ў германамоўным асяродзьдзі задоўга да зьяўленьня вялікага князя літоўскага Вітаўта[3] і, з усяго відаць, менавіта з гэтага асяродзьдзя трапіла ў Малдаўскае княства, дзе ў форме Витолтъ бытавала сярод мясцовых паноў[4]. Лацінізаваная форма — Witoldus[3][5] або Widaldus[2].
Існуе некалькі тлумачэньняў імя Вітольд з германскіх моваў. Паводле выданьня Оксфардзкага ўнівэрсытэту, яно ўтварылася ад wida 'шырокі' або witu 'лес' і wald 'валадар'[6]. Нарвэскі лінгвіст Гульбранд Альгаўг(en) разглядае імя Вітаўт як форму старажытнага імя Widuwald і тлумачыць яго ад wid 'чалавек' і wald 'валадар'[7][8]. Тлумачэньне ад фармантаў wid і wald сьцьвярджалася яшчэ ў працы 1916 году, прысьвечанай германскім імёнам у старажытнай Ангельшчыне[9]. Апроч таго, існуе вэрсія, што імя Вітольд, магчыма, утварылася ад hwit, wit 'белы' і holl 'пагорак'[10][11].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Вітольд (як і Вітаўт) складаецца з двух фармантаў -віт- (літоўскія імёны Віцень, Бутавіт; германскія імёны Witin, Witila, Witimirus), які паходзіць ад гоцкага wit 'веда, розум, закон', і -таўт- (Таўцівіл, Таўцігерд, Монтаўт; Teutgerdis, Theudemir, Theudila), які паходзіць ад гоцкага theuda 'род, народ'. Такім парадкам, імя Вітольд (Вітаўт) азначае «мудрасьць роду»[12]
Remove ads
Носьбіты
З XV ст. прыдомкам Вітальд карыстаўся шляхецкі род Александровічаў гербу ўласнага[13].
- Вітальд Аранскі — берасьцейскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1618 годзе[14]
- Бэнэдыкт Бальтазар Вітальдовіч Сарока — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік ашмянскі ў 1691—1698 гадох[15]
- Марцін Вітальд Александровіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, харужы браслаўскі (каля 1792—1795)[16]
- Вітольд Міладоўскі (1837?—1863) — удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў
- Вітольд Цэраскі (1849—1925) — астраном
- Вітольд Бялыніцкі-Біруля (1872—1957) — маляр-пэйзажыст
- Вітальд Івіцкі (1884—1943) — рымска-каталіцкі дзяяч, загінуў мучаніцкай сьмерцю
- Вітольд Пілецкі (1901—1948) — польскі вайсковы дзяяч
- Вітольд Карпыза (1913—2009) — краязнавец і грамадзкі дзяяч
- Вітольд Ашурак (1970—2021) — беларускі грамадзкі дзяяч, вязень рэжыму Лукашэнкі
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads