Монтаўт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Монтаўт (Монталт, Монталд, Мунталт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Мундалд або Монталд (Mundoald, Montaldus[1], Montald[2][3][4], Montault[5]) і Валтмунд або Валмунт (Waltmund, Walmunt) — імёны германскага паходжаньня[6][7]. Іменная аснова аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[8] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[9], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[10].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[11] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[12].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Монтаўт складаецца з асноваў -мунд- (-мунт-, -монт-) і -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis), якая паходзіць ад гоцкага þiuda[13], германскага þeudo[14] 'род, народ'[15]. Такім парадкам, імя Монтаўт азначае «гарлівасьць роду»[16]. Адзначалася старажытнае германскае імя Teutmunt (Teut-munt)[17].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Montholth Jolvmgowdowicz (6 сьнежня 1410 году)[18]; Alexander Monthowd, capitaneus in Soleczniki (27 верасьня 1422 году)[19]; under dem hoptmanne Montawd czu Salsenik (1422—1429 гады)[20]; Montolth [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[21]; печать Монтовтова[22], Montholdi[23] (1 верасьня 1431 году); печат Монтовтова[24], Montolt Solcznicensis [tenutarii][25] (27 лютага 1434 году); наместнику еикшишскому пану Монтовту (22 ліпеня 1440 году)[26]; печать Монтовтова, Allexander alias Muntholt (21 кастрычніка 1440 году)[27]; Mantaw[28]; Монътовту[29], Конъдрату Монътовтовичу[30], пану Товътвилу Монътовтовичу[31], пану Товтвилу Монътовътовичу[32], пану Михаилу Монътовтовичу[33], Бартошу Монътовтовичу[34] (Монътовт[28], Кондрат Монътовтович[35], Товтвил Монътовтович[36], Бартош Монътовтович[37]; 1440—1492 гады); Philipp a Bartoschow Montoltowycz (16 лістапада 1460 году)[38]; я пан Михайло Монтовтович (10 ліпеня 1463 году)[39]; пан Михайло Монтовтович (1474 год, 4 ліпеня 1475 году, 1 верасьня 1475 году[40], 25 жніўня 1484 году[41]); Бартош Монтовтович наместник моишакголский и дубенский (27 лютага 1477 году)[42]; Barthosz Montholthovycz (26 верасьня 1479 году)[43]; wedlia dworu Totfiła Montołtowicza krayczego jego krolewskiej mośczi (8 траўня 1481 году з вопісу 2-й паловы XVI ст.)[44]; Michaele Mvntolthowycz (Michael Muntholtowicz[35]; 17 ліпеня 1484 году)[45]; Бартошъ Монътовътовичъ (25 жніўня 1484 году)[46]; под Монтолтовичами… Михаиловичи Монтовтовичы (28 лютага — 6 сакавіка 1496 году)[47]; Georgius Montonthovicz (24 ліпеня 1499 году)[48]; Barthosch Montolt… dominis Georgio et Jacobo Montoltovyczi (13 жніўня 1499 году)[49]; панъ Бартошъ Монтовътовичъ (22 кастрычніка 1503 году[50], 11 верасьня 1504 году[51]); пану Монтовъту (22 кастрычніка 1503 году)[52]; пан Юрый Михайловичь Монтовтовича (26 чэрвеня 1508 году)[53]; пан Янувъ Михайловичъ Монтовтовича (20 траўня 1533 году)[54]; городня пановъ Монътовтовичовъ (1545 год)[55]; dominis… Andrea Mantholto (30 сьнежня 1554 году)[56]; Янъ Монтовтъ (1565 год)[57]; Шимко Лукашевичъ Монтовтовичъ (1567 год)[58]; панове Монтолтове, пан Ян, а пан Андрей (12 студзеня 1572 году)[59]; pan Andrzej Montołt (27 красавіка 1617 году)[60]; Jerzi Montow(t)[61], Jerzy Montowt[62] (20 кастрычніка 1655 году); Tadeusz Montowtt (1810 год)[63].

Remove ads

Носьбіты

Прыдомкам Монтаўт карыстаўся літоўскі шляхецкі род Юшкевічаў гербу Гадземба[69].

Монтаўты-Альхімовічы — літоўскі шляхецкі род[70].

У XVI ст. існавала «поле» Монтаўтавічы (Монтовтовичи) у Жамойцкім старостве[71].

На гістарычнай Ваўкавышчыне існуе вёска Монтаўты.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads