Гедыгольд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гедыгольд (Кедкольд), Гедыгоўд (Гедыголд, Кедкаўд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ге́дгаўд (Гедгаўт, Гедгалт).

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Геда (Geda) і Гаўд (Gaudus) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[3] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[4], а аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[5] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[3]. Такім парадкам, імя Гедыгоўд азначае «пышнасьць цноты»[6]. Адзначалася старажытнае германскае імя Гедалгаўд (Gedalcaus[7], у гэтай зафіксаванай у крыніцах форме адбыўся пераход gaud у gaus[8]) з пашыранай суфіксам з элемэнтам -л- першай іменнай асновай (гед-)[9].

У Прусіі бытавала імя Гедыгаўд: Gedegawde (1400 год)[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Michaele alias Minigal Gedigoldi capitanei de Oschmena (17 лютага 1387 году)[11], Michael alias Mingal Gedigoldi, Michael alias Mingal Gedigowdi (1387 год); Gedigoldo etiam marschalco[12], Minigaylo Gedigoldi… Monywid cum fratre germano Gedigoldo[13] (18 студзеня 1401 году); Gedigolt (17 жніўня 1404 году[14], 7 чэрвеня 1432 году[15], 9 сьнежня 1432 году[16]); воевода виеленьскии панъ Дедикголдъ (20 траўня 1407 году)[17]; Gieldigaldone (25 студзеня 1408 году)[18]; Gregorio alias Gedigold (Georgius alias Gedigold[19][20]; 20 красавіка 1411 году)[21]; Gedigoldi pridem Woywode Kyoviensis (Gedigold woyewoda Kyoviensis[19]; 1 лютага 1411 году)[22]; Gedigolth (21 верасьня 1416 году)[23]; oú je trouvay und chevalier, capitaine de Lopodolie, nommé Gheldigold (Guedigol) (1421 год)[24]; Jeorgius alias Gedigeldus (27 верасьня 1422 году)[25]; Gedigoldo palatino Wilnensi (31 сьнежня 1425 году)[26]; Georgio alias Gedigoldo Vilnensi (Georgius alias Gedigold palatinus Vilnensis[19][20]; 21 кастрычніка 1430 году)[27]; woyewod Gedigold (20 чэрвеня 1430 году)[28]; Georgio alias Gedigowd (21 кастрычніка 1430 году)[29]; strenuis militibus Bedigoldo (Bedigold[20]; 10 лістапада 1430 году)[30]; Gedigoldus (29 лістапада 1430 году[31], 22 чэрвеня 1431 году[32]); Gedigoldi Vilnensis (Gedigold palatinus Vilnensis[19], 1430 год)[33]; Gyedigol… palatini wilnensis[34], Gedigoldi palatini Wilnensis[35] (1 верасьня 1431 году); Gedegow (16 лютага 1432 году, 10 красавіка 1432 году)[36]; Gedegaw (16 сьнежня 1432 году)[16]; Gedigol (17 сьнежня 1432 году)[16], una cum Gedigold (20 сьнежня 1432 году)[16]; Senkonis Gedigildi [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[37]; Кгедикговдъ (25 верасьня 1433 году)[38]; Georgio alias Gedigoldo de Wissnewo[39] (Georgius alias Gedigold de Wissnewo[19][20]; 17 ліпеня 1435 году)[40]; Дедиголд, Дидикгоилд (Супрасьлеўскі летапіс); Szyenko Gyedigoldovycz (28 траўня 1434 году)[41]; Senko Gedigoldowicz (27 лютага 1434 году)[42]; Семен Кгедикговдович (1440—1444 гады)[43]; Сен(ь)ко Кгедкгольдович (1440—1451 гады)[44]; Росеини под Кгедикголдомъ[45], Сен(ь)ку Кгедикголдовичу[46], Сенко Кгедкгольдовичъ[47], Кнегини Кгедикголдовои[48], Семенъ Кгедикголдовичъ[49], Семенъ Кгедкголдо[50] (1440—1492 гады); Gedegolt (1 кастрычніка 1441 году)[51]; ego igitur Anastasia uxor domini pie memorie Gedigaudonis (30 верасьня 1442 году)[52]; Сенько Дедикголдович (1444—1459 гады)[53]; Милошу Кгедикголдовичу (9 лістапада 1449 году)[54]; Я, пан Семен Кедикголдович (27 сакавіка 1451 году)[55]; Nos dominus Siemion Giedygoldowicz castellanus Vilnensis (7 красавіка 1451 году)[56]; Gedekaut… Gedgaut (10 лістапада 1453 году)[57]; ego Petrus Giedygolth haeres de Gieysze (18 верасьня 1457 году)[58]; Gudegan[59]; pani Seminowoe Dedikholdowicz (17 кастрычніка 1476 году)[60]; Petrus Sienko Giedygoldowicz (1477 год)[39], Senko Giedigoldowicz (8 сакавіка 1485 году)[61]; Petri alias Szenko Gyedygoldowicz (1485 год)[62]; Schemon Dzieiedzigoldowicz (1 верасьня 1496 году)[63]; curiam nomine Gyedygoldyszki in districtu Velenensi (28 сьнежня 1506 году)[64]; Болтромей Богушевич Кгедкголдович (14 чэрвеня 1514 году)[65]; хоружии жижморскии Лаврин Талювоишевич… у дядка своего у Кедколда (25 лютага 1516 году)[66]; дядьковщину нашу, наимя Кгедикгодовщину (каля 1520 году)[67]; Кгедкговтъ[68], Хрщон Кгедкговдовичъ[69], Матеи Кгеткговдовичъ[70], Кгедкговдъ Кговеновичъ[71], Бортовътъ Кгедкговътовичъ[72], Петръ Кгедкговъдовичъ[73], Кгедминъ Кгедкговдовичъ[74] (1528 год); костель Радошковский, заложоный и наданый отъ пана Петра Кгедыкголдовича (20 сьнежня 1549 году)[75]; именья… Кгедикгольдишки (5 сакавіка 1555 году)[76]; бояръ Гедгальдовъ (4 лістапада 1561 году)[77]; Родъ Кгедкговдовъ[78], Павелъ Кгедкговдовичъ[79] (1567 год); з роду Кгедкговдова з А(р)вистова (15 верасьня 1568 году)[80]; земяне господарские земли Жомоитское волости вилкииское Ян, Лавринъ а Уръбан Петровичи Кгедкговдове, Андреи Криштофовичъ Кдедкговдъ, Матеи, Григореи а Лаврин Юр’евичи Кгедкговдове, Ян, Каспер, Якуб а Григореи Мартиновичи Кгедкговдове (8 лістапада 1591 году)[81]; пане Андрею Юревичу Кгедкговду Янушковский… пан Балтромей Грыгоревичъ Кгедкговд Янушковский (18 сьнежня 1600 году)[82]; пан Счасны Кгедкговд (2 чэрвеня 1605 году)[83]; Stephano Giedgaut (1650 год)[84]; Nicolaw Giedgołt (1652 год)[85]; Jerzy Giedgowd (3 чэрвеня 1656 году)[86]; Michał Giedgowd[87], Karol Giedgowd[88], Kazimierz Giedgowt[89] (1690 год); Michał Giedgowd… Kazimierz Giedgowd (9 лютага 1785 году)[90]; Mikołaj Giedgowd, rotmistrz i deputat Ksiestwa Żmudzkiego (1786 году)[91]; Tadeusz Drąseyko z Giedgowd[92]; Adam Drąseyko z Giedgowd[93] (10 лютага 1791 году); Józef Giedzgołd (1842 год)[94].

Remove ads

Носьбіты

З XV ст. прыдомкам Гедыгольд карыстаўся літоўскі шляхецкі род Эльяшэвічаў[99]

Гедгаўды гербаў Гіпацэнтаўр і Лебедзь і Гедгаўды Троцкія гербу Троска — літоўскія шляхецкія роды зь Віленскага[100] і Троцкага паветаў[101].

Гедгаўды-Дыдзюлі[102] і Орвіды з Гедгольда[103] — літоўскія шляхецкія роды.

Ґедґолд-Маткевічы (з Ґедолґа) — літоўскі шляхецкі род[104].

Гедгаўд (Giedgowd) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[105].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся баярскі маёнтак Гедгоўдавічы ў Ковенскім павеце[106].

У XVI ст. існаваў маёнтак Дзедзігольдзішкі (Дедигольдишки) на рацэ Нёмане ў Жамойцкім старостве[107].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads