Гавейка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гавейка (Гавік) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гаўка (Gauke) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гаў- паходзіць ад гоцкага gawi[2], германскага gaawja 'мясцовасьць, багатая воднымі крыніцамі; месца пасяленьня'[3][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Гавіла (Гавуль), Гавень (Гавін), Гаўвід, Гаўгонт. Адзначаліся германскія імёны Gavilo (Gaul), Gavienus (Gawin), Gauwida, Gavigunt.

Паходжаньне імя Гавейка ад старажытнага германскага імя Gavo з даданьнем германскага суфіксу з элемэнтам -к- (-k-) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Gawin, Gaward[6].

У Прусіі бытавалі імёны: Gavboth[b][8], Cawald[c] (1284 год)[10], Gauwina[d] (1295 год)[12]. У 1648 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Michael Giewert[e], Tilsensis Borussus[14].

У Ноўгарадзе бытавалі імёны Гаўша (Гавша), Гоўша (Говша), Гаўка (Гавко) і Говен (Говенъ)[15].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Гавъко полоцанино (сярэдзіна 1160-х — сярэдзіна 1190-х гадоў)[16]; in villa Gaveyken (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[17][f].

Remove ads

Носьбіты

Гавейкі (Gawejko) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[27].

Гавік (Gawik) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[28].

На 1906 год існавала вёска Гавейкі ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[29].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Гавейкі.

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменных асноваў -гаў- і -гаўт- зь летувіскай мовы gauti (gavo) 'дастаць, атрымаць'[4]
  2. Адзначалася старажытнае германскае імя Gaubodus[7]
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя Gowald (Gavioald)[9]
  4. Адзначалася старажытнае германскае імя Gauvin[11]
  5. Адзначалася старажытнае германскае імя Gaward[13]
  6. Таксама:
    • Гевалт (адзначалася старажытнае германскае імя Givald[18]): Giewałtowo, wieś (1784 год)[19];
    • Гавар (адзначалася старажытнае германскае імя Gawihar[20]): Gawory (1744 год)[21];
    • Говарт (адзначалася старажытнае германскае імя Govard, Gaward[13]): у гістарычнай Прусіі існуе вёска Говартэн;
    • Геўголд: p. Giewgołd (1690 год)[22];
    • Гаўрык (адзначалася старажытнае германскае імя Gawiric[23]): Гаўрыкевічы (Gawrykiewicz) гербу Буртаўт — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[24];
    • Гаўят (адзначалася старажытнае германскае імя Gavadi[25]): Петрик Кговятович (1538 год)[26]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads