Гаўгонт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гаўгонт (Галігунт, Галігонт, Галгонт, Галконт, Гяўгунт, Гялгунт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гавігунда (Gaviunt, Gavigunt) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гаў- (імёны ліцьвінаў Гавіла, Гавень, Гаўвід; германскія імёны Gavilo, Gavienus, Gauwida) паходзіць ад гоцкага gawi[2], германскага gaawja 'мясцовасьць, багатая воднымі крыніцамі; месца пасяленьня'[3], а аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) — ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Goligunt[5], Goligunt[6] (2 кастрычніка 1413 году); Andreas dictus Golykunth (17 студзеня 1413 год)[7]; земли пустых в Жомоитском повете в Коршовскои волости в Пилсуде на има Кголконтишки (30 лютага 1514 году)[8]; Кголконътовичъ[9], Янко Кголканътовичъ[10], Юшко Кголконтовичъ[11] (1528 год); Лаврин Кголконтович… Римъко Кголконтович (1538 год)[12]; под печатми земян господарьских повету Упитского пана Войтеха Кговкгонта… Woyciech Golkont (6 сакавіка 1596 году)[13]; od Krzysztofa Golgonta (1667 год)[14]; Piotr Golgont (1690 год)[15]; Barbara Gałkont (1780 год)[16]; Stanisław Giaugunt (1804 год)[17]; Maciej Giaugunt (1805 год)[17]; Wincenty Giałgunt (1817 год)[18]; Ludwika Giełgunt (1840 год)[19].

Remove ads

Носьбіты

  • Андрэй Галігунт (Гайлігін) (да 1401 — па 1433) — літоўскі баярын, набліжаны да Вітаўта
  • Варталамей Юр’евіч і Валянтын Мацьвеевіч Галкантовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1577 годзе[20]
  • Барбара Стэфанаўна Гальгонтавіча — расенская зямянка, якая ўпамінаюцца ў 1587 годзе[21]
  • Стэфан Станіслававіч Галігонт — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1598 годзе[22]
  • Галжбета Еранімаўна Галгонтаўна Станіславава Мікалаевіча Мінгайлава Шыдлоўская — упіцкая зямянка, якая ўпамінаецца ў 1614 годзе[23]
  • Самуэль Галконт (Samuel Gołkont) — магістар філязофіі і гуманітарных навук (1673 год)[24]

Ґолканты (Ґалконты) і Ґольканты (Ґальконты) — літоўскія шляхецкія роды[25].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўса фальварак Галгонцішкі ва Ўпіцкім павеце[26].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads