Бутвід
мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бутвід (Буцьвід), Ботвід — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Бутвід або Бутвіда (Botvid, Bótviðr, Butvid[1], Butvidis[2]) — імя германскага паходжаньня[3][4][5][6]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутрык, Вільбут, Сайбут; германскія імёны Butariks, Willebut, Seiboth) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[7], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[8]. Такім парадкам, імя Бутвід азначае «корань дрэва»[6] (тое ж, што і імя Відбут).
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Nekraschy Butwydowycz (1 верасьня 1431 году)[9]; Nekrasch Butwidowicz (15 траўня 1432 году)[10]; Бутвиду земля… У Веленьском волости. Ивашку Бутвидовичу чоловекъ (1440—1492 гады)[11]; Buthwid… Butwid (1451 год)[12]; Daumunt Butwidowicz (31 кастрычніка 1484 году)[13]; Бартошъ Бутвидовичъ[14], Павел Бутвидовичъ[15] (1528 год); Станко Бутвидович… Бутвид Воинарович… Януш Бутвидович (1537—1538 гады)[16]; Jerzy Butwid (20 красавіка 1775 году)[17]; Jakub Botwid (1797 год)[18].
Remove ads
Носьбіты
- Сьвяты Бутвід († к. 1120) — хрысьціянскі місіянэр у Швэцыі, Сьвяты
- Бутвід († па 1227) — готляндзкі дойлід, меў сына Ляфранса Бутвідсона
- Бутвід — гедройцкі баярын, які ўпамінаецца ў наданьні свайго брата Карэйвы касьцёлу ў Дубінках, зробленым у 1451 годзе
- Бутвід Талютавіч — гедройцкі баярын, які ўпамінаецца ў 1451 годзе
- Даўмонт Бутвідавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1484 годзе
- Рыгор Багданавіч Бутвідавіч — літоўскі князь, які ўпамінаецца ў 1522 годзе[19]
- Барташ Бутвідавіч — пянянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Павал Бутвідавіч — расенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Бутвід Сунэсон († па 1562) — біскуп Стрэнгнэсу
- Бутвід Нэрыке († па 1574) — швэдзкі гуманіст
- Кацярына Мацееўна, Мацей Марцінавіч, Рыгор і Ян Марцінавічы, Амбражэй і Андрэй Рыгоравічы Бутвідовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1591 годзе[20]
- Ёсіф Бутвід — пробашч Траўпенскага касьцёла на 1897 год[21]
Бутвідовічы гербу Ліс VI[22] — літоўскі шляхецкі род.
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Буцьвіданцы.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads