Бутырык (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бутырык, Бутрык (Бутрыка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Буцерык, Бутарык або Ботрык (Buttericus, Butariks[1], Botric[2]) і Рыхбота (Richboto) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Вільбут, Сайбут; германскія імёны Botvid, Willebut, Seiboth) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[4], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Hindrich, Ditricus, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[5], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[6].
У Прусіі бытавала прозьвішча Potrick[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: въ бояръ нашихъ Виленского повета… въ Добка Бутриковича и въ его детей, въ Шимона и въ Павла а въ Лаврина а въ Григора (26 жніўня 1501 году)[8]; Stas Butrikowicz (7 красавіка 1610 году)[9]; Wiktoria Butryk (1808 год)[10]; Marianna Butrykowicz (1812 год)[11].
Remove ads
Носьбіты
- Бутырык († 390) — рымскі генэрал гоцкага паходжаньня
- Раман, Грышка, Якаў і Андрэй Бутрыкі — жыхары маёнтку Гаравічаў (Наваградзкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1788 годзе[12]
Бутрыкі — парафіяне царквы ў Хажова (Меншчына) на 1917 год[13].
На 1910 год існавала вёска Батрыкаўшчына (Батрыкоўшчына) у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні[14].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads