Гальвід

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гальвід (Калівід), Гельвід — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гелвіда (Gelvidis[1]) і Відзігел або Відзігайл (Widigelus, Widigail[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Галімунт, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Geilmundus, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты', а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4]. Такім парадкам, імя Гальвід азначае «моц жвавасьці» (тое ж, што і Відзігайла)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ивашку Коливидовичу шесть чоловековъ (1440—1492 гады)[6]; Петр Кголвидович (1538 год)[7]; двора Кголвидишского (11 траўня 1557 году)[8]; Dominik Ewaryst Gilwid (1801 год)[9].

Remove ads

Носьбіты

На 1881 год існавалі вёска і фальварак Гельвіды ў Ковенскім павеце Ковенскай губэрні[10].

На 1905 год існаваў маёнтак Гельвідава ў Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні[11].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Гальвідзішкі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads